Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 26 траўня 2000 г.


Алесь Вараневіч, Кіеў

Кіеў бачыць свае пэрспэктывы ў іншым накірунку чым інтэграцыя з Масквой.

Адразу пасьля менскай сустрэчы кіраўнікоў краінаў Мытнага саюзу СНД А. Лукашэнка заявіў, што Ўкраіне трэба-такі далучыцца і да мытнай пяцёркі, і да пагадненьня пра калектыўную бясьпеку. У дзень, калі прагучала гэтая заява, у Кіеве гаварылі пра ўмацаваньне адносінаў з НАТА, а сустрэча міністраў замежных справаў Грузіі, Украіны, Узьбэкістану, Азэрбайджану, Малдовы ў Флярэнцыі на паседжаньні Рады Эўраатлянтычнага партнэрства таксама дае падставу лічыць, што нефармальныя аб'яднаньні іхніх краінаў у ГУАМ будзе цесна супрацоўнічаць з НАТА.

Як вядома, на менскай сустрэчы разглядаліся мэханізмы падвышэньня эфэктыўнасьці Пагадненьня пра калектыўную бясьпеку. Масква ў справе інтэграцыі робіць стаўку на сілавыя рычагі ўплыву, а для ня вельмі падатлівых скарыстоўвае эканамічны націск. Так, расейскі ўрад мае намер падвысіць падатак на вываз некаторых прадуктаў нафтаперапрацоўкі, што аўтаматычна прывядзе да падаражаньня бэнзыну ва Ўкраіне амаль на траціну. Пры гэтым Крэмль рознымі шляхамі адхіляе ідэю стварэньня зон свабоднага гандлю ў СНД, паколькі такі сцэнар разьвіцьця не прадбачае палітычнае гегемоніі Расеі. Украіну здавальняюць шырокія магчымасьці, якія яна мае як сябра Сусьветнай мытнай арганізацыі, а выгаднае геаграфічнае і геапалітычнае распалажэньне, робіць яе цікавай, як для Ўсходу, так і для Захаду.

Такім чынам, у СНД ствараюцца два полюсы, якія выразна дэманструюць розныя інтарэсы і прыярытэты постсавецкіх краінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG