Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 19 траўня 2000 г.


Сёньня на судовым паседжаньні ў справе Міхаіла Чыгіра прысутнічаў і пасол ЗША ў Беларусі Дэніэл Спэкгард. Вось як ён пракамэнтаваў вынесены прысуд:

(Спэкгард: ) "Я думаю, што прысуд сьведчыць толькі пра тое, што мы ведалі ад пачатку – гэта палітычна матываваны паказальны суд. Ягоная мэта – дамагчыся, каб сп. Чыгір ніякім чынам ня змог займацца апазыцыйнаю ў адносінах да ўладаў дзейнасьцю. Яго спрабуюць запалохаць, застрашыць апазыцыю, запалохаць людзей, каб яны не займаліся апазыцыйнай працай. Сэнс прысуду палягае ў забароне сп.Чыгіру нешта рабіць на працягу наступных двух гадоў – іначай пад пагрозай будзе ягоная свабода. Вынесены прысуд мае на мэце запалохаць сп. Чыгіра. Гэта пацьвержаньне даўно вядомага – гэта быў паказальны палітычны працэс.

Як я разуменю, сп. Чыгір будзе абскарджваць гэтую пастанову. Я спадзяюся, што суд вышэйшай інстанцыі прызнае, што ў гэтай справе бракуе доказаў, яна носіць палітычна матываваны характар і скасуе прысуд. Мы будзем спрабаваць давесьці да МЗС значнасьць і важнасьць гэтага суду для ўсяго сьвету. Сымбалічнасьць гэтага суду палягае ў тым, ці зацікаўленыя ўлады ў дэмакртыі ці не, ці зацікаўленыя яны ў магчымасьці дзейнасьці апазыцыі ў краіне, ці яны хочуць мець манапольнае права на ўладу".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG