У Ленінскім судзе Менску судзьдзя Церашкова спыніла справу заступніка старшыні Беларускага Народнага Фронту Юрыя Хадыкі. Адміністрацыйная справа супраць Хадыкі была ўзбуджаная завочна за нібыта ягоны актыўны ўдзел у апазыцыйнай акцыі "Разьвітаньне з прэзыдэнтам", якая адбылася летась 21 ліпеня. Сёньня, пад час трэцяга паседжаньня, суд прагледзеў апэратыўную відэастужку, на якой зафіксаваныя падзеі 21 ліпеня. Пасьля азнаямленьня з паказаньнямі ўсіх сьведкаў судзьдзя спыніла адміністрацыйную справу з-за адсутнасьці складу правапарушэньня.

Самае папулярнае
1