Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 10 траўня 2000 г.


Алесь Мікалайчанка, Салігорск

Паміж адміністрацыяй і працоўным калектывам аднаго з участкаў трэста "Шахтаспэцбуд" у Салігорску разгарэўся канфлікт. На прамысловых пляцоўках праходзяць стыхійныя сходы будаўнікоў. Людзі патрабуюць істотнага падвышэньня заробкаў.

Сёньня ўраніцу да лідэра Салігорскае рэгіянальнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафэсійнага саюзу Тацяны Калоды патэлефаніў кіраўнік "Шахтаспэцбуду" спадар Старцаў, занепакоены масавым уступам у згаданы прафэсійны саюз ягоных падначаленых.

Паводле словаў спадарыні Калоды, гэткі зыход рабочых у Незалежны прафэсійны саюз, асабліва як такое назіраецца ў калектыве участку № 15, спадару Старцаву не даспадобы. Аднак адзінае, што раіць яна кіраўніку, дык гэта пайсьці насустрач патрабаваньням будаўнікоў і правесьці зь імі перамовы наконт падвышэньня заробкаў.

Напярэдадні сьвята Перамогі стыхійны сход будаўнікоў адбыўся на прамысловай пляцоўцы 4-й рудаўправы "Беларуськалія". Яны вылучылі патрабаваньне падвысіць заробак блізу гарняцкага, які ў некалькі разоў перавышае іхныя даходы. Адначасова вялікая група падала заявы на ўступленьне ў Незалежны прафэсійны саюз. Паводле інфармацыі Тацяны Калоды, усіх, хто тут пажадаў з 25 красавіка – дня пачатку канфлікту – стацца сябрам БНП, налічваецца блізу ста чалавек.

Які ж адказ дае на патрабаваньні наёмных работнікаў спадар Старцаў? Вось што сьведчыць рабочы ўчастку № 15, актывіст Незалежнага прафэсійнага саюзу Генадзь Шушпанаў:

"І ён сказаў, што грошай няма, ня ведаем, што рабіць – ідзіце за свой кошт у адпачынак на 3-4 месяцы, шукайце працу. А потым, можа, штосьці высьветліцца".

Гэта быў актывіст БНП Генадзь Шушпанаў.

Ён паведаміў, што кіраўнік трэсту спрабаваў днямі ўгаварыць тых работнікаў, якія падалі заявы ў Незалежны прафэсійны саюз, забраць заявы назад. Але такія ўгаворы значных вынікаў не прынесьлі – адмовіліся ўступаць у БНП усяго два чалавекі.

Спадар Шушпанаў за красавік атрымаў 27 тысячаў рублёў. Самы ж высокі заробак на ўчастку склаў 40 тысячаў. Сярэдні ж заробак у Салігорску сёньня, паводле зьвестак Тацяны Калоды, складае больш як 50 тысячаў рублёў за месяц.

(Карэспандэнт: ) "Спадарыня Тацяна, скажыце, калі ласка, вось гэты працоўны канфлікт ці можа, на Ваш погляд, выліцца ў страйк?"

(Калода: ) "Я думаю, калі ў іх хопіць мужнасьці і трываласьці, дык – так, можа выліцца. Калі яны не спужаюцца".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG