Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 03 траўня 2000 г.


Агляд падрыхтаваны рэдакцыяй

Выйшаў чарговы нумар газеты "Рабочы".

На першай старонцы нумара зьмешчаны матэрыял "…са смуткам напалову", які прысьвечаны 55-годзьдзю заканчэньня самай страшнай вайны,

"Чарнобыльскі Шлях-2000 быў мірны". Але і зараз мы не разыходзімся па хатах – акцыі будуць праходзіць яшчэ 9 і 14 мая. Тым больш, што ўжо цяпер трэба рыхтавацца да восеньскага пэрыяду палітычнай і вулічнай актыўнасьці, выйграўшы палітычную і вулічную Вясну-2000. Агляды правядзеньня Чарнобыльскага Шляху-2000 і Першамая на Беларусі на другой старонцы нумара.

Чарговы выпуск тэматычнай паласы "Здароўе" – на пятай паласе газеты.

"Хачу ў гастрабайтары!" Гастрабайтар – рабочы-імігрант. Праз 55 год унукі пераможцаў усё часьцей наймаюцца на працу да ўнукаў пераможаных. "А як жа патрыятызм?" – пытаюць у іх. "Гэта высокія словы. Аб якім патрыятызме можа ісьці размова, калі ты бачыш, што ў сваёй краіне абсалютна нікому не патрэбны!" Матэрыял чытайце на шостай старонцы.

"Бляск і жабрацтва "германскага рыўка". І вось такі чалавек зьяўляецца. Ён абяцае "запусьціць заводы", усіх накарміць, пакараць крыўдзіцеляў, аднавіць прыніжаную нацыянальную годнасць. Калісьці Аляксандар Лукашэнка разважаў аб тым, што ня толькі дрэннае зьвязана ў гісторыі Германіі з Адольфам Гітлерам. "Германскі рывок" трыдцатых гадоў стаў тэмай размовы карэспандэнта "Рабочага" з эканамістам, вядучым экспэртам аналітычнага цэнтра "Стратэгія", намесьнікма старшыні Аб'яднанае Грамадзянскае партыі Яраславам Раманчуком.

Нагадваем, што падпісны індэкс газеты "Рабочы" – 63437. Падпісацца магчыма ў аддзяленьнях сувязі – і, увага! – у пяцідзесяці кіёсках Белсаюздруку горада Менска з дастаўкай у любы кіёск сталіцы. Шукайце падпісную аб'яву на кіёсках. А таксама вы маеце магчымасьць падпісацца праз структурныя падразьдзяленьні свабодных прафсаюзаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG