Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 28 красавіка 2000 г.


Марыя Ўсьціновіч, Магілеў

Учора ўвечары у Магілеве адбыўся ўстаноўчы сход дзеля ўтварэньня Каардынацыйнае рады прадстаўнікоў дэмакратычных палітычных і грамадзкіх арганізацыяў. Рада названая "Магілеўскай альтэрнатывай".

Яна будзе дзейнічаць па прыкладзе вядомай " Гарадзенскай ініцыятывы". У "Магілеўскую альтэрнатыву" ўвайшлі прадстаўнікі Беларускага Народнага Фронту, Аб'яднанай Грамадзянскай партыі, Беларускай Сацыя-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" і Беларускай Сацыял- дэмакратычнай грамады, грамадзкага аб'яднаньня "Кола сяброў", мясцовых філіяў БАЖ, фонду імя Сапегі, Беларускага Геаграфічнага таварыства, жаночага дэмакратычнага руху, Свабоднага прафсаюзу, усяго каля 25 арганізацыяў, прычым сьпіс не зачынены.

Пакуль яшчэ не скаладзеныя пратаколы, якія пацьвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў у Радзе. Старшыню не абіралі, але каардынатарам прызначалі кіраўніка абласной філіі Народнага Фронту Анатоля Фёдарава. Паводле ягоных словаў, "Магілеуская альтэрнатыва" ўзьнікла як ідэя пашырэньня калектыўнай дзейнасьці дэмакратаў, каб разам можна было абмяркоўваць праблемы і сумесныя дзеяньні.

Звычайна Каардынацыйная Рада будзе зьбірацца раз на месяц, але бліжэйшым часам – раз на тыдзень, бо "Гарачая вясна" патрабуе больш частых зносінаў.

Першай акцыяй "Магілеўскай альтэрнатывы" лічыцца Чарнобыльская хвіліна памяці і смутку. Яна зрабілі вялікае ўражаньне на магілеўцаў, якія ўвечары 26-га красавіка былі ў цэнтры гораду. Наступнае мерапрыемства плянуецца правесьці першага траўня як альтэрнатыву афіцыйнаму мітынгу. Далейшыя пляны, у якія ўваходзіць акцыя 14-га траўня, у гадавіну рэфэрэндума па мове і сымбалям, "Альтэрнатыва" будзе абмяркоўваць на наступным тыдні.

XS
SM
MD
LG