Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 28 красавіка 2000 г.


Любоў Лунёва, Менск

У гарадзкім судзе Менску працягваўся разгляд крымінальнае справы лідэра сацыял-дэмакратаў Міколы Статкевіча й дэпутата Валерыя Шчукіна. А ў Савецкім раённым судзе завершыліся працэсы над затрыманымі ўдзельнікамі "Чарнобыльскага Шляху".

Ігар Крот, старшыня судовага паседжаньня ў крымінальнай справе Міколы Статкевіча й Валерыя Шчукіна, пачаў сёньняшні працэс з прагляду апэратыўнае відэастужкі, на якой былі зафіксаваныя падзеі 27 ліпеня. Тады, у Дзень Незалежнасьці, лідэр "Народнае Грамады" Мікола Статкевіч узначаліў шэсьце па вуліцах Менску. За гэта яго пакаралі адміністрацыйным арыштам на 10 сутак. А пасьля таго, як ён адбыў пакараньне ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна, супраць яго была ўзбуджаная крымінальная справа за ўдзел у групавых дзеяньнях, якія пацягнулі масавыя беспарадкі.

Пасьля прагляду відэастужкі суд апытаў трох сьведкаў – супрацоўніка міліцыі Гардзіеню і ўдзельніцаў шэсьця спадарыняў Сакалоўскую і Ворсу. Міліцыянт Гардзіеня паведаміў суду, што нічога не памятае з тых падзеяў, акрамя таго, што Статкевіч быў з мэгафонам. Судзьдзя абвясьціў перапынак да 3 траўня.

А ў Савецкім судзе Менску судзьдзя Руслан Казадаеў разгледзеў адміністрацыйную справу студэнта Беларускага Аграрна-Тэхнічнага ўнівэрсытэту Сяргея Церахава, які быў затрыманы разам са сваім непаўнагадовым братам 26 красавіка пасьля мітынгу на пляцы Бангалёр. Сяргей Церахаў быў пакараны трыма суткамі арышту ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG