Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 26 красавіка 2000 г.


Вольга Караткевіч

Пра барацьбу за праўду пра Чарнобыль і яго значэньне для беларускага народу ў інтэрвію нашаму Радыё гаворыць Зянон Пазьняк.

(Пазьняк: ) "На працягу 1986-87 і, нават, часткі 1988-га гадоў адбывалася накапленьне сілы, накапленьне інфармацыі, выступалі адзінкі. Але іх голасу бло яшчэ не чуваць, таму што не было яшчэ ніякіх грамадзкіх арганізацыяў, ніякай сілы, якая магла б уступіцца за нацыю.

Калі быў утвораны Народны Фронт, тады гэтае пытаньне выйшла наверх і стала масавай зьявай. Што Фронт узяў як асноўную палітычную задачу – гэта раскрыць праўду пра Чарнобыль. Для таго, каб змагацца з такой зьявай як Чарнобыль, камунізм і рускі нацыяналізм, трэба калектыўныя намаганні, трэба арганізацыі, сілы".

(Карэспандэнт: ) "Як чыноўнікі тлумачылі, як яны тады сябе паводзілі, ці яны разумелі, што адбылася страшная трагедыя? Як яны сябе паводзілі?"

(Пазьняк: ) "Ня ўсе гэта разумелі. Гэта асаблівы род людзей, у якіх сумленьне было на дзясятым пляне. Гэта асобая мутацыя, якая адбылася у выніку акупацыйнага "Чарнобыля".

(Карэспандэнт: ) "Чатырнацьцаць гадоў назад адбылася аварыя на Чарнобыльскай электрастанцыі. Здаецца, гэты чарнобыльскі шлях – ён адзінаццаты. У інтэрвію Генадзь Грушавы, прэзыдэнт фонда "Дзецям Чарнобыля" сказаў, што беларусы ні на крок не адышлі ад таго стаўленьня да чарнобыльскай катастрофы, і цяпер гэта стаўленьне як і склад разьвіцьця грамадзтва ў гэтай справе амаль не зьмяніуся".

(Пазьняк: ) "Само становішча ў дачыненьні да трагедыі, уключаючы і тэхнічныя мерапрыемствы, мерапрыемствы абароны, мэдычныя, палітычныя, эканамічныя, – такое, што я б сказаў ня то што сытуацыя не палепшылася, яна значна пагоршылася.

Але я хачу падкрэсьліць другі аспэкт гэтай зьявы. Чарнобыльская радыяцыя, чарнобыльская катастрофа – гэта вялікая трагедыя, якая дала матэрыял для размысьленьня цэламу пакаленьню. Бо Чарнобыль – гэта ня толькі канкрэтна радыяцыя, а гэта яшчэ і вобраз бяды, трансцэдэнтальны вобраз беларускай бяды, дзе Чарнобыль акупацыйны раўняецца Чарнобылю радыяцыйнаму, Чарнобыль радыяцыйны раўняецца Чарнобылю духоўнаму ў сэнсе асэнсаваньня. Безумоўна нацыя асэнсавала гэта значна глыбей, чым асэнсоўвала дзесяць гадоў назад.

А ў сэнсе канкрэтных вынікаў выратаваньня, то яны залежаць ад палітыкі, ад ураду, ад той сытуацыі, якая існуе у гэтай частцы сьвету і на Беларусі. Такім чынам, Чарнобыль як праблему і як трагедыю нельга вырашыць без вырашэньня палітычных, нацыянальных задач. І таму не выпадкова зараз мы ідзем на Чарнобыльскі Шлях пад лёзунгам "Прэч акупацыйны Чарнобыль", ідзем супраць комплекснага Чарнобылю.

Гутарыла

XS
SM
MD
LG