Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 26 красавіка 2000 г.


Віталь Тарас

У выніку Чарнобыльскае катастрофы ў пацярпелых раёнах яшчэ могуць захварэць на рак шчытападобнай залозы 50 тысяч чалавек, пераважна дзяцей. Як паказваюць дасьледаваньні, зробленыя ў Гомлі, 36 адсоткаў падлеткаў, якім было менш як чатыры гады ў момант аварыі, рызыкуюць захварэць на рак. Гэтыя зьвесткі Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя апублікавала сёньня брытанская газэта "The Guardian". Камэнтуе Пол Гобл.

Аднак, акрамя біялягічных, застаюцца яшчэ й палітычныя наступствы Чарнобыля.

На думку Пола Гобла, у 1986-м годзе палітычныя наступствы Чарнобыльскай катастрофы прыцягнулі амаль такую ж увагу як праблема радыяцыі. Зь цягам часу мэдычныя наступствы – рост колькасьці ракавых захворваньняў і радыяцыйнае забруджваньне навакольнага асяроддзя – выйшлі на першы плян.

Аднак і праз 14 гадоў пасьля катастрофы некаторыя палітычныя наступствы яе застаюцца актуальнымі.

Па-першае, Чарнобыль застаўся сымбалем ігнараваньня небясьпекі ядзернай энэргетыкі й нежаданьня Масквы зьменшыць рызыку наступстваў магчымай аварыі – асабліва для Беларусі й Украіны.
Усяго за некалькі тыдняў да катастрофы савецкае начальства прэміявала адного інжынэра-канструктара зь Беларусі, які сказаў, што дзеля бясьпекі рэактараў няма неабходнасьці будаваць адмысловую зьнешнюю абалонку. На момант катастрофы ўсе савецкія атамныя электрастанцыі былі разьмешчаныя ва Ўкраіне і заходніх раёнах Расейкай федэрацыі.

Для Масквы такім чынам было больш зручна экспартаваць электраэнэргію сваім саюзьнікам ва Ўсходняй Эўропе. Многія ў Беларусі і ва Ўкраіне, аднак, казалі потым, што Масква падманула іх давер і спадзяваньні на падтрымку ў выпадку небясьпекі. Адсутнасьць дапамогі і прыніжэньне наступстваў аварыі выклікалі глыбокае абурэньне ва ўкраінцаў, для якіх Чарнобыль стаўся прыкладам расейскай палітыкі.

Па-другое, працягвае Гобл, Заходняя Эўропа настойвае на закрыцьці Чарнобыльскай АЭС. Нежаданьне дапамагаць Кіеву, пакуль тамтэйшыя ўлады не ўсмьвядомяць неабходнасьці стварэньня альтэрнатыўных крыніцаў энэргіі, выклікалі абурэньне многіх людзей ва Ўкраіне ды й у Беларусі, якія чакалі, што Захад дапаможа пераадолець наступствы самай жахлівай ў савецкай гісторыі катастрофы.

Украінскія палітыкі не скарысталіся ў сваіх дачыненьнях з Захадам вопытам былога кіраўніка Беларусі Станіслава Шушкевіча – прафэсійнага фізыка, які паказаў Захаду ўсю крывадушнасьць пасьлячарнобыльскай палітыкі былога Савекага саюзу ў адносінах ягонай рэспублікі, і які праводзіў прапагандысцкую кампанію, цягам якой даводзіў, што Захад мог бы дапамагчы ў ліквідацыі наступстваў Чарнобыля.

Украінскія ўлады страцілі падтрымку насельніцтва ў гэтым пытаньні, бо яны адмаўляліся шукаць дадтковыя сродкі на ліквідацыю насутпстваў Чарнобыля. Урад Украіны заявіў аб неабходнасьці выдаткоўваць 850 мільёнаў даляраў штогод на дапамогу ахвярам Чарнобыля, аднак сёлета ў бюджэце на гэтыя мэты вылучана ўсяго 290 мільёнаў.

У выніку ўсё больш украінцаў і беларусаў злуюцца ня толькі на Маскву ці на на Захад, але і на сваё кіраўніцтва таксама, што з гледзішча палітычных наступстваў у будычым не абяцае гэтаму кіраўніцтву нічога добрага.

XS
SM
MD
LG