Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 26 красавіка 2000 г.


Валер Каліноўскі

Першае простае ўключэньне ў эфір яшчэ аднаго нашага карэспандэнта на Чарнобыльскім Шляху Валера Каліноўскага.

(Каліноўскі: ) "Толькі што ўдзельнікі Чарнобыльскага Шляху распачалі шэсьце па праспэкце Францішка Скарыны. Практычна ўвесь праспэкт перакрыты. Вельмі шмат людзей, дваццаць, дваццаць пяць, можа трыццаць тысячаў чалавек, і народ прыбывае.

У гэтым Чарнобыльскім Шляху асобнай калёнай бяруць удзел дзеці Чарнобыля, інваліды і перасяленцы, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гэтую моладзь прывёў кіраўнік фонда "Дзецям Чарнобыля" Генадзь Грушавы. Ен жа таксама запрасіў сюды каля 80 міжнародных назіральнікаў, якія бралі ўдзел у канфэрэнцыі, прысвечанай праблемам Чарнобыля і зараз выйшлі, каб паглядзець на тое, як беларускі народ адзначае сумныя ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы.

Генадзь Грушавы ў інтэрвію нашаму радые заявіў, што ён ня лічыць палітычным удзел ягонай арганізацыі фонд "Дзецям Чарнобыля". Ён лічыць гэта маральным абавязкам тых людзей, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай бяды, дабівацца вырашэньня іх праблемаў. Акрамя таго, што на гэтую акцыю прыехалі назіральнікамі чэскія і нямецкія дэпутаты, у сёлетнім чарнобыльскім шляху ўдзельнічаюць 23 актывісты расейскай маладзёжнай арганізацыі "Антыфашысцкае маладзёжнае дзеяньне".

Як вядома, два гады таму каля двух дзясяткаў зь іх ужо былі ў Мінску і частка зь іх была арыштаваная і адседзела паўтары суткі ў спэцпрыёмніку – разьмеркавальніку на Акрэсьціна. Тым ня менш гэтыя студэнты, яны пераважна студэнты, выказваюцца, што не баяцца ніякіх наступстваў свайго ўдзелу і хочуць выказаць сваю пазыцыю, свой пратэст аб'яднаню, саюзу з дыктатурай. Іх галоўны лёзунг – "Не саюзу з дыктатурай Лукашэнкі". А іншы лёзунг — "Твой режым обречен".

Зараз побач са мной знаходзіцца лідэр арганізацыі "Антыфашысцкае маладзёжнае дзеяньне", асьпірант Маскоўскага Дзяржаўнага Ўніверсытэту Пётр Казначэеў. Ён прыехаў у Менск ужо чацьверты раз, і я хачу папрасіць яго каб ён выказаў сваё меркаваньне: "Што хочуць расейцы, беручы ўдзел у гэтай акцыі?"

(Казначэеў: ) "Гэтая акцыя для нас – магчымасьць сказаць, што Расея ўвогуле ня толькі краіна Сяргеева, Жырыноўскага, Зюганава і Рагозіна, а гэта яшчэ краіна расейскае моладзі, якая зусім не падзяляе інтэграцыйныя, імпэрскія настроі тых, хто сёньня шмат у чым вызначае палітыку Расеі. І салідарнасьць маладзёвых арганізацый павінна ў першую чаргу спрацаваць на тое, каб у першую чаргу у абедзьвюх нашых краінах ў рэшце рэшт спрацавала дэмакратыя".

(Каліноўскі: ) "А не боязна было ехаць у Менск, дзе такія жорсткія мэтады выкарыстоўваюць улады Беларусі?"

(Казначэеў: ) "Мы ўжо чацьверты год тут, і многія з нас прыймаюць удзел ня першы раз. Нас цяжка запалохаць арыштамі і правакацыямі. Мы ведаем, чаго мы хочам. Мы ведаем, што мы хочам сказаць, і мы скажам гэта у любым выпадку".

(Каліноўскі: ) "Як быццам праблемы арыштаў на гэты момант не ісьнуе. Акцыя дазволеная, тут быў кіраўнік менскай міліцыі генэрал Тарлецкі. Ён паведаміў, што ніякіх арыштаў не намячаецца, што ўсё будзе добра арганізавана. Дьзейнічае таксама і дружына пад кіраўніцтвам Віктара Івашкевіча. І каб тут асабліва былі сканцэнтраваны структуры спэцназу, АМОНу, дык гэтага няма. Так што я спадзяюся, што акцыя пройдзе мірна".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG