Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 26 красавіка 2000 г.


Вольга Караткевіч

Сёньня ў сталіцы Бэльгіі апоўдні паводле эўрапейскага часу адбылося пікетаваньне амбасады Беларусі. На сувязі з Брусэлем – адзін з арганізатараў пікету – Ігар Лазарчук.

(Лазарчук: ) "Дазвол мы мелі на гадзіну, нас было 30-35 чалавек, таксама ўдзел бралі прадстаўнікі старой плыні беларускай эміграцыі – пасьляваеннай. Гэта спадар Жучка і спадар Арэшка. Мы трымалі плякаты, на якіх былі назвы "Лукашэнка – духоўны Чарнобыль", "Не – працы студэнтаў у Чарнобыльскай зоне", "Чыстыя прадукты харчаваньня", таксама трымалі плякаты "За свабодныя выбары на Беларусі", "Свабоду Беларускім вязьням" і "Свабоду мас-медыя".

З прадстаўнікоў беларускай амбасады ніхто да нас ня выйшаў. Але адбыўся цікавы выпадак – адчынілася вакно і нас ужо адкрыта здымалі на фотаапараты і на відэакамэру, гэта першы адкрыты выпадак – раней нас здымалі хоць пры заштораных вокнах. Мы ўжо стварылі ў Бэльгіі беларускі цэнтар і выступалі як юрыдычная адзінка, але на нашыя просьбы зь беларускага боку ніякі супрацоўнік амбасады ня выйшаў".

Гутарыла

XS
SM
MD
LG