Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 26 красавіка 2000 г.


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Сёньня ў Горадні адбыліся два пікеты, прысьвечаныя Чарнобыльскім угодкам. Адзін – каля ўнівэрсаму ў мікрараёне Фарты, другі – у цэнтры гораду каля дому сувязі.

Заяўкі падавалі Ірына Халей і Мікола Воран. Яны былі пададзеныя на два дні пазьней належнага тэрміну. Таму заяўшчыкі былі вельмі зьдзіўленыя, калі гарадзкія ўлады прыслалі кожнаму зь іх капэрту з дазволам. Адзінае, што ў заяўцы была просьба дазволіць пікеты з 18-й гадзіны, але ў гарвыканкаме зьмянілі час на 19.00. Пікетчыкі вырашылі, што а сёмай гадзіне вечара на вуліцах амаль нікога ня будзе і выйшлі ў 18.00. Каля Дома сувязі разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг з жалобнай стужкай і плякат з надпісам: "Абаронім Беларусь ад Чарнобыльскай бяды Лукашэнкаўскага рэжыму і расейскай акупацыі".

Праз паўгадзіны зьявіўся капітан міліцыі з тэлеапэратарам. Пікет быў сфільмаваны і капітан загадаў згарнуць плякаты да 19-й гадзіны.

Трэба сказаць, што гараджанаў за гэты час было вельмі мала. Каб раздаць свае ўлёткі, пікетчыкі мусілі заходзіць нават у тралейбусы, зрэшты, таксама амаль пустыя.

А ўчора ўвечары патрыятычная моладзь паклала кветкі на месцы бойкі краёўцаў зь міліцыяй, якая адбылася год назад 25 сакавіка. Кветкі таксама былі пакладзеныя да шыльды паўстанцам 1863 году, якая знаходзіцца на будынку чыгуначнага вакзала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG