Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 25 красавіка 2000 г.


Агляд падрыхтаваны рэдакцыяй

Выйшаў чарговы нумар газеты "Рабочы".

Як заўсёды, газэта асьвятляе найбольш вострыя праблемы ў палітычным, эканамічным і сацыяльным жыцьці краіны.

"Хай анёл кожнага хавае". Пад такой назвай 24 красавіка прайшоў дабрачынны канцэрт, прысьвечаны інвалідам і ліквідатарам Чарнобыльскай катастрофы. Матэрыял чытайце на першай старонцы.
Другая старонка нумара прысьвечаная праблеме Чарнобыля. Артыкул "Надыходзяць зьмены" зроблены па матэрыялах дасьледаваньняў беларускіх вучоных. За апошнія 10 год на Беларусі павялічылася колькасьць захворваньняў ракам шчытападобнай залозы, лейкозамі. Моцную турботу насельніцтва выклікае магчымасьць генэтычных зьменаў.

"Чалавек-корань". Так называецца праблемная публікацыя аб лекавым расьлінаводстве на Беларусі. Канкрэтна размова ідзе аб прамысловых плантацыях жэньшэня. Аўтар артыкула Сьвятлана Шыдлоўская распавядае аб дзіўным лекавым садзе, які быў створаны рукамі вядомага беларускага агранома Рыгора Віяленція. Ён памёр у 95-м годзе. Але сьцяг падхапіла яго жонка Ірына Віяленці. Матэрыял чытайце на чацьвертай старонцы.

На пятай старонцы – чарговы выпуск тэматычнай паласы "Гаспадыня лёсу". Матэрыял "Месца на "палітычнай кухні" трэба здабыць" – інтэрвію з Нінай Стужынскай. Яна – прэзыдэнт Беларускай жаночай лігі, адзін зь лідэраў жаночага руху, вучоны-гісторык, чалавек у краіне вядомы. "Жанчыны сасьпелі для самастойнай палітыкі," – лічыць Стужынская.

На шостай старонцы матэрыял "Вакол дыялёгу". Ён прысьвечаны грамадзка-палітычнаму дыялёгу, які адбываецца зараз на Беларусі. Карэспандэнт "Рабочага" задаў адно і тое ж пытаньне ўдзельнікам брыфінгу, які праводзіла грамадзкае аб'яднаньне "Беларускія фабрыкі думкі": ці варта грамадзкім сілам весьці дыялёг з уладамі ў той час, калі рэальных крокаў насустрач ня бачна, а націск на апазыцыю толькі ўзмацняецца?

На сёмай старонцы – матэрыял пра члена парламэнту Швэцыі, экс-міністра працы, дэпутата Эўрапарлямэнта Май-Ліз Лёёв. Зараз яна на пэнсіі, але працягвае актыўна займацца грамадзкай дзейнасьцю. Ня так даўно Май-Ліз Лёёв на запрашэньне Беларускай жаночай лігі наведала Мінск, Бабруйск, Воршу, дзе сустракалася з актывістамі жаночых арганізацыяў.

Нагадваем, што падпісны індэкс газэты "Рабочы" – 63437. Падпісацца магчыма ў аддзяленьнях сувязі. І, увага! У пяцідзесяці шапіках Белсаюздруку горада Мінска з дастаўкай у любы шапік сталіцы. Шукайце падпісную аб'яву на кіёсках. А таксама вы маеце магчымасьць падпісацца праз структурныя падразьдзяленьні свабодных прафсаюзаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG