Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 21 красавіка 2000 г.


Ганна Навумовіч, Менск

Канфлікт паміж Беларусьсю й Расеяй, які абвастрыўся пасьля ўвядзеньня расейскім бокам мытнага кантролю, працягваецца. Цяпер хаўрусьнікі абмяркоўваюць магчымасьць адмены гэтага кантролю. Перамовы, хутчэй за ўсё, зацягнуцца.

Як вядома, Расея ўвяла мытны кантроль тавараў з трэціх краінаў, якія паступаюць празь Беларусь, зь 9 красавіка. Беларускаму боку гэта не спадабалася з-за шматлікіх прычынаў, і ня толькі эканамічных. Калі столькі словаў сказана пра братняе сяброўства, неяк няёмка, калі "старэйшы брат" уводзіць мытны кантроль, не давяраючы "малодшаму".

Сёньня беларускі бок сьцьвярджае, што пасьля ўвядзеньня кантролю паступленьні ад мытных плацяжоў ані ў Расеі, ані ў Беларусі нібыта не зьмяніліся. Дарэчы, прадстаўнік Лукашэнкі ў хаўрусных структурах Леанід Козік не давярае і інфармацыі пра тое, што расейскі бюджэт церпіць у выніку розьніцы мытаў. Ён назваў заявы расейцаў пра гэта блефам.

Але ў сапраўднасьці пасьля ўводу мытнага кантролю Беларусь пазбавіцца значных прыбыткаў, якія яна атрымлівала за транзыт тавараў з трэціх краінаў у Расею.

Абмеркаваньне пытаньня пра магчымасьць адмены мытнага кантролю, паводле афіцыйных зьвестак, зацягнецца на месяц. Аднак нельга выключаць, што яно будзе й больш працяглым. Расейскі бок гатовы адмяніць кантроль, аднак патрабуе ад беларускага выканаць шэраг умоваў.

У першую чаргу, як заявіў мне прадстаўнік выканаўчага камітэту хаўрусу, "Беларусь мусіць навесьці парадак на сваей мытнай тэрыторыі, каб усялякія структуры ня мелі лёгкай выгоды на растаможцы". Але найбольш балючым стане пытаньне пра ўніфікацыю мытаў.

Паводле афіцыйных зьвестак, мытныя правілы адрозьніваюцца ў 300-х пазыцыях. Беларускі бок мае намер адстойваць свае інтарэсы ў сфэры мытнага кантролю; расейскі лічыць, што мыты мусяць быць адзіныя. Так што можна меркаваць, што перамовы будуць доўгімі й складанымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG