Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 19 красавіка 2000 г.


Сяргей Навумчык

Камэнтар да рэзалюцыі амэрыканскага Кангрэсу Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка.

(Пазьняк: ) "Тое, што Амэрыка зьвярнула ўвагу на рускую палітыку ў дачыненьні да Беларусі – гэта зьвязана перш за ўсё з правалам амэрыканскай палітыкі ў Расеі і ў Беларусі. Гэта мы вымушаныя прызнаць. Але сытуацыя для іх не зьяўляецца навіной. На працягу чатырох гадоў я пастаянна расказваў амэрыканскім палітыкам аб сытуацыі на ўсходзе. Нашая палітыка – народнага Форнту – тады была дакладна сфармуляваная, і мы сьведчылі аб тым, што ў Беларусі адбываецца ўнутраная акупацыя, якая праводзіцца сіламі рускага імпэрыялізму. Лукашэнка выконвае толькі службовую функцыю. Таму каб спыніць гэтыя працэсы, трэба ўплываць менавіта на рускую палітыку. І арсэнал гэтага ўплыву ў Амэрыкі быў дастаткова вялікі.

Другі аспэкт, які падкрэсьліваўся, гэта тое, што Расея ніколі ня будзе дэмакратычнай краінай, на што спадзяецца Амэрыка. Для Расеі не патрэбная дэмакратыя, для Расеі патрэбны цар. Расея на той час імкнулася да таго, каб аднавіць імпэрыю, і ў той час да ўлады імкнулася савецкае КГБ. Прарыў да ўлады адбыўся на Беларусі. Гэты экспэрымэнт павінен быў завяршыцца на тэрыторыі ўсёй Расеі.

І вось у канцы 99-га году гэта адбылося. Амэрыка гэта ўбачыла і вымушаная была гэта прызнаць. Таму там такая рэакцыя.

З другога боку, ўся палітыка ў дачыньні да Беларусі таксама аказалася памылковай. У апошні час, калі я быў у Вашынгтоне, я казаў, што стаўка на маргіналаў, на маргінальныя структуры, якую зрабілі амэрыканскія палітыкі ў Беларусі, аказалася нікчэмнай, усе гэтыя невялікія сродкі пайшлі ў пясок. І яны гэта прызналі. Стаўку трэба рабіць на беларускі нацыянальна-вызвольны рух.

Я гляджу даволі пэсымістычна на гэта. Думаю, што тыя заявы, якія зрабіла Амэрыка адносна рускай палітыкі, яны будуць мець даволі палавінчаты характар – яна яшчэ не гатовая памяняць сваю палітыку. А што датычыць пытаньня падтрымкі нацыянальна-вызвольнага руху, то таксама гэта патрабауе дастаковага часу, каб зьмяніць свае прыярытэты.

Думаю, пакуль Амэрыка зьменіць свае прыярытэты, мы на Беларусі расправімся з рэжымам Лукашэнкі".

Гутарыў

XS
SM
MD
LG