Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 19 красавіка 2000 г.


Андрэй Саньнікаў

Рэзалюцыю Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША камэнтуе міжнародны каардынатар "Хартыі-97" Андрэй Саньнікаў.

Я хачу адзначыць тое, што лічу галоўным у гэтай рэзалюцыі – гэта тое, што Беларусь тут фігуруе як эўрапейская дзяржава і прызнаецца, магчыма, упершыню, каштоўнасьць Беларусі, як эўрапейскай незалежнай дзяржавы для ўсяго сьвету. Рэзалюцыя зьяўляецца працягам таго, што кангрэсмэн Гэйдэнсан рабіў ужо летась у лістападзе, але ў гэтай рэзалюцыі зробленыя больш дакладныя акцэнты.

Упершыню адзначаная роля Расеі ў падтрымцы рэжыму Лукашэнкі, і тое, што Расейскі МЗС прарэагаваў на гэтую рэзалюцыю і апраўдваўся, але ж апраўдваўся так, як гэта рабіў бы Савецкі Саюз – гэта таксама добрая рыса ў дадатак да гэтай рэзалюцыі.

Тут упершыню кажацца аб тым, што легітымны тэрмін паўнамоцтваў Лукашэнкі скончыўся – раней амэрыканцы казалі, што нейкая "дэмакратычная легітымнасьць" скончылася, ці тое, што ён незаконна прадоўжыў сваё прэзыдэнцтва, а тут вельмі ясна сказана, што тэрмін паўнамоцтваў скончыўся ў ліпені летась. І зьвяртаецца ўвага, што Расея падтрымлівае менавіта не саюз нейкі, не аб'яднаньне народаў, а падтрымлівае дыктатарскі рэжым Лукашэнкі.

Гаварыў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG