Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 12 красавіка 2000 г.


Алесь Горбач, Баранавічы

Сёньня баранавіцкі гарадзкі суд прызнаў былога мэра гораду, цяперашняга кіраўніка Менску Міхаіла Паўлава, вінаватым у парушэньні заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Перадгісторыя гэтага здарэньня такая. Сябра мясцовай арганізацыі БНФ "Адраджэньне" Віктар Мізяк у сакавіку сёлета падаваў ў гарвыканкам заяву на правядзеньне 15 сакавіка пікету, прымеркаванага да дня канстытуцыі і Маршу Свабоды-2. З горам і бядою заяўляльнік атрымаў за подпісам мэра гораду Міхаіла Паўлава дазвол на працядзеньне пікету, але не 15-га, а 22-га сакавіка.

Спадар Мізяк палічыў, што выканаўчая ўлада парушыла ягоныя правы, бо згодна з Законам аб мітынгах, шэсьцях і дэманстрацыях кіраўнік мясцовай выканаўчай улады мае права пры разглядзе заявы зьмяніць час і месца правядзеньня акцыі, але ніяк ня дзень. Таму і падаў Мізяк ў гарадзкі суд заяву на неправамерныя дзеяньні органаў дзяржаўнага кіраваньня, у якой прасіў прызнаць рашэньне гарадзкога выканаўчага камітэта не адпавядаючым заканадаўству і абавязаць кіраўнікоў мясцовай вэртыкалі папрасіць публічна праз мясцовую прэсу прабачэньня ў арганізатара за зрыў мерапрыемства.

Пад час разгляду справы судзьдзём Васілём Петравым было высьветлена, што рашэньне аб пераносе даты пікету сапраўды незаконнае, але яно прымалася не выканаўчым камітэтам, але пэрсанальна ягоным старшынём, Міхаілам Паўлавым. Адпаведна, ён і вінаваты ў парушэньні заканадаўства.

Але суд не задаволіў просьбу спадара Мізяка аб тым, каб кіраўніцтва вэртыкалі прынесла яму публічныя прабачэньні, бо, маўляў, у заканадаўстве няма такой нормы. Цікава і тое, што выдаткі на суд павінен кампэнсаваць гарадзкі выканаўчы камітэт.

Вось такая сытуацыя – вінаваты Міхаіл Паўлаў, а плаціць будзе гарвыканкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG