Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 10 красавіка 2000 г.


Вольга Караткевіч, Прага

"Ваенны Трыбунал мабілізуе разгляд балканскага пытаньня", – пад такім назовам у сёньняшняй газэце "New York Times" апублікаваны аналіз дзейнасьці міжнароднага Трыбуналу ў справе ваенных злачынстваў у былой Югаславіі.

Насуперак шматлікім крытыкам, якія доўгі час называлі міжнародны трыбунал проста фігавым лістком, які хавае сорам Захаду, Трыбунал, разьбіраючыся зь Югаслаўскімі ваеннымі злачынствамі, завяршыў экстраардынарны месяц.

Гэта распачалося на судовым паседжаньні Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў, калі ўвага была сфакусавана выключна на сэксуальным гвалце над жанчынамі, улучна згвалтаваньні і выкарыстаньне жанчынаў у якасьці сэксуальных рабыняў, што было часткай ваеннай стратэгіі. Распачаўся працэс над адным з вышэйшых генэралаў, абвінавачаных у адказнасьці за бойню ў 1995 годзе ў басьнійскім горадзе Срэбраніца, магчыма найгоршую разаніну цывільнага насельніцтва ў Эўропе з часоў Другой Усясьветнай вайны.

У пятніцу перад судом паўстаў галоўны палітычны лідэр баснійскіх сэрбаў, які абвінавачваецца ў суўдзеле ў генацыдзе, які паводле словаў пракурораў Трыбуналу, ягоныя людзі чынілі супраць басьнійскіх мусульманаў і харватаў, і які ня так даўна быў фігураю, якая магла сустракацца з заходнімі прэзыдэнтамі і прэм'ер-міністрамі.

Зрухі ў Міжнародным трыбунале тлумачацца павольнымі зьменамі ва ўрадах краінаў Захаду і ў стаўленьні саміх пракурораў суду. У будынку, што месьціцца ў галяндзкай Гаазе, з заўсёды цьвярозай атмасфэрай, у будынку, дзе судзьдзі ціха праходзяць тэсты й вывучаюць міжнародныя законы, адчуваецца ўзрушэньне.

Звычайна будынак пачуваецца хутчэй як прыцішаны шпіталь для балканскага сэрца, месца, якое стараецца накласьці бінты на раны сьведкаў, пакуль юрысты гандлююцца за легальныя сродкі.

Але мінулы тыдзень, які пачаўся з захопу басьнійскага сэрба Мамчылы Краішніка, вядомага палітыка, які паўстаў перад судом у пятніцу, здавалася абудзіў штат і наведнікаў суду. Краішнік – найвышэйшы паводле рангі затрыманы.

"Хуткасьць і энэргія ў Трыбунале – зьдзіўляюць - ", - сказаў Хэзэр Райан – прадстаўнік Кааліцыі Міжнароднага права, які цягам двух гадоў рабіў маніторынг пратаколаў для некалькіх праваабарончых арганізацыяў. "Я ня бачыў так шмат істотнага ў, на грамадзкай сцэне. Здаецца, Трыбунал знайшоў новую стратэгію".

Да Краішнікавага першага зьяўленьня, на якім ён зьвяртаўся да суду яе невінаваты па ўсіх 9-ці пунктах абвінавачваньня, звычайна пустая грамадзкая галерэя запоўнілася і сотні чалавек сабраліся ў лёбі, каб паглядзець на працэс праз тэлевізійныя маніторы.

Іншыя аўдыторыі суду чулі сьведчаньні вялікага мамэнту. Абвінаваўцы з боку арганізацыі аб'яднаныз нацыыяў далі найбольш яскравыя прыклады з пэрыяду ліпеня 1995 году вакол Срэбраніцы, што пацьвярджаюць зьнішчэньне сэрбамі прынамсі 8000 мусульманаў-мужчынаў.

Два галяндзкія пракуроры на судзе над генэралам Радыславам Крсьцічам, адным з камандзіраў басьнійскіх сэрбаў у Срэбраніцы, першы раз публічна давалі паказаньні, што нават перад выгнаньнем міратворчых сілаў было вядома, што рыхтуюцца масавыя забойствы.

Адзін з галяндзкіх салдатаў, Пол Грунэвэйгэн, затрыманы ў той час сэрбамі, сказаў, што верыў пра адбываныя экзэкуцыі. Ён чуў паўтараныя адзінкавыя стрэлы цягам усяго дня, прынамсі, як паведаміў Грунэвэйгэн, ад "20-ці да 40 стрэлаў за гадзіну".

Яшчэ адзін галяндзкі салдат Андрэ Штоўлінга, адзначыў, што бачыў адзеньне і абутак, зваленыя ў купу ўздоўж дарогі і грузавікі, напоўненыя блакітнымі і распухлымі целамі. "Гэта так сьмярдзела, што я ніколі не забуду", - сказаў Штоўлінга суду.

Гэтыя прыклады - значэнныя, таму што яны адрозьніваюцца ад папярэдніх паказаньняў у судзе, зробленых галяндзкім камандзірам Тонам Каррэмансам. Каррэманс заяўляў, што паколькі міратворцы ня мелі выбару каб узяць усіх цывільнымх пад сваю ахову, у іх не было прычынаў падазраваць наступ гвалту над мусульманскімі мужчынамі. Дэталі справы доўгі час былі вядомыя галяндзкаму ўраду, але іхнае выкрыцьцё шакавала грмадзкасьць Нідэрляндаў. Палітыкі і газэтныя аналітыкі запатрабавалі парляманцкага расьсьледаваньня.

Драма, адбываная цяпер у Трыбунале, пад час якой маладыя жанчыны плачуць, расказваючы пра групавыя згвалтаваньні ў прысутнасьці галоўных палітычных і ваенных лідараў, што сядзяць на лаве падсудных, цяпер можа быць даступная іншым людзям на Балканах, для каго гэтыя суды наканаваныя.

Новае Паўднёва-Ўсходняе агенцтва навінаў для Эўропы, фінансаванае перадусім Эўрапейскім Зьвязам, пачало рэгулярна ў жывым эфіры трансьляваць праз тэлебачаньне і радыё праграмы і выінкі судоў, што дазваляе жыхарам Чарнагорыі, Босьніі і часткам Сэрбіі і Харватыі назіраць за дзейнасьцю суду.

Некалькі фактараў спрыялі новаму этапу Міжнароднага трыбуналу.

Заходнія ўрады, якія доўгі час толькі на словах спрыялі суду, хвалілі яго аб'ектыўнасьць, але пазбаўлялі яго фінансаваньня і зьвестак, цяпер разглядаюць палітычна выгадным, каб іхныя салдаты арыштоўвалі самых важных пэрсонаў - камандзіраў лягераў, басьнійскіх сэрбаў і харвацкіх генэралаў.

Брытанскія аддзелы былі першымі ў чарзе – пасьля выбараў Лейбарысцкага ўраду ў 1997 годзе, які прыйшоў на зьмену Кансэрватарам, што былі пры ўладзе цягам войнаў 1991-1995 гадоў у Харватыі і Босьніі. За імі пасьледавалі Амэрыканцы, Галяндцы, Немцы.

Луіза Арбур, былы галоўны пракурор, выступіла з публічнымі абвінавачваньнямі ў бок краінаў – сябраў НАТО прадставіць больш зьвестак і выкарыстаць міратворцаў, каб атрымаць ключавыя дакумэнты ў Босьніі. Былы Гэнеральны пракурор Швайцарыі, Карла Дэль Понтэ, якая пераняла функцыі галоўнага пракурора, цяпер націснула на Францыю і запатрабавала большай актыўнасьці.

Французскія аддзелы раглядаліся дэ факта ў якасьці здабыўцаў галоўных фактаў у іхным сэктары Босьніі, які пакрывае бальшыню тэрыторыі басьнійскіх сэрбаў ва ўсходняй частцы краіны. 29 лютага спадарыня Дэль Понтэ пад час наведваньня ваеннага трыбуналу прэзыдэнтам Францыі Жакам Шыракам дала апошняму паперу з прозьвішчамі траіх басьнійскіх сэрбаў з францускага сэктару – абвінаваўчыя акты, якія яна падпісала літаральна напярэдадні.

Прадстаўнікі Трыбуналу не ідэнтыфікавалі дваіх, але трэцяга – Краішніка, які быў правай рукой палітычнага лідэра басьнійскіх сэрбаў за часам вайны – Радавана Караджыча, абвінавачанага ваенным трыбуналам у 1995 годзе.

Краішнік быў затрыманы францускімі аддзеламі месяц назад, пасьля таго, як Жак Шырак наведаў Гаагу. У адпаведнасьці са стандартамі НАТО – месяц паміж абвінавачваньнем і арыштам – гэта рэкордны час.

"У адрозьненьне ад маіх папярэднікаў, я ня мела праблемаў з Францыяй", - заявіла Дэль Понтэ газэце "Le Monde" на мінулым тыдні.

Знаўцы гавораць: факт, што прэзыдэнт Трыбуналу – француз – не перашкаджае. Судзьдзя Клод Ёрда пераняў паўнамоцтвы ад амэрыканкі Габрыэлі Кірк МакДональд мінулае восені.

Натуральна, Трыбунал мае праблемы. З 39-цю затрыманымі ў спэцыяльнай вязьніцы у спэцыяльнай камэры каля Гаагі – іх там сканцантравана зашмат.

Новы ўрад Харватыі, у адрозьненьне ад апошняга прэзыдэнта Франьё Туджамана, намагаецца ўбачыць твар харватаў у судзе. Ужо перададзены ваенны злачынца Младзен Налеціліч, пасьля шматгадовага супраціўленьня Туджмана.

Была дыскусія на мінулым тыдні пра тое, ці арышт Краішніка ня змусіў Караджыча, найбольш жаданага для трыбуналу палітычнага лідэра, перакрочыць мяжу і перабрацца ў Сэрбію, у зону, дзе няма НАТО.

Вядома, што яго ня надта чакаюць у атачэньні югаслаўскага прэзыдэнта Слабадана Мілошавіча, патрона Караджыча. Але арышт Краішніка зрабіў Караджыча больш ізаляваным. Гавораць, што ён перамяшчаецца зь месца ў месца, у суправаджэньні целаахоўнікаў па бароненай французамі тэрыторыі Босьніі.

Генэрал Ратко Младзіч, басьнійскі Сэрб – вайсковы камандзір, які пэрсанальна наглядаў за Срэбраніцай і падобна Караджычу двойчы быў абвінавачаны Міжнародным ваенным трыбуналам у генацыдзе, доўгі час быў у Бялградзе. Дванаццаць дзён назад ён нават паказаўся там на футбольным матчы паміж Югаслаўскай і Кітайскай зборнымі.

Некаторыя аглядальнікі Трыбуналу гавораць, што арышт Краішніка можа стаць суцяшэньнем для генэрала Младзіча і Караджыча, чыё затрыманьне, выклядае, у выпадку спробы, будзе больш рызыкоўным.

Грэйем Блюўіт, намесьнік пракурора трыбуналу, заявіў пра свой аптымізм: "Мы разглядаем гэты новы арышт як папярэдні перад арыштам Караджыча. Мы хочам верыць, што Французы зьбіраюцца выканаць свае абяцаньні – затрымаць людзей, якія абвінавачваныя ў Босьніі".

XS
SM
MD
LG