Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 10 красавіка 2000 г.


Ганна Навумовіч, Менск

Расея паабяцала, што мытныя пасты на беларуска-расейскай мяжы разьмешчаныя ня будуць. Замест гэтага было вырашана ўвесьці іншы від мытнага кантролю.

Яшчэ на мінулым тыдні супрацоўнік прэсавае службы Мытнага камітэту Расеі распавёў, што расейцы шукаюць шляхі, як увесьці мытны кантроль і адначасова не пакрыўдзіць беларусаў. Такі мэханізм быў распрацаваны на прыканцы мінулага тыдня.

Як паведамілі ў расейскай мытні, пасты на мяжы выстаўляцца ня будуць. Правяраць тавары плянуецца тады, калі яны будуць прыходзіць на месца прызначэньня. Той, хто прадае тавар, мусіць падаваць даведкі й сэртыфікаты пра паходжаньне тавару. У выпадку, калі высьветліцца, што тавар не беларускі й не расейскі, трэба будзе заплаціць мыту.

Прадстаўнік мытні паведаміў, што нават калі такія тавары паступяць у гандаль, у мытні ёсьць магчымасьць праводзіць аўдытарскія праверкі й такім чынам высьвятляць паходжаньне тавару.

Расейцы зрабілі ўсё магчымае, каб пазьбегнуць вялікага скандалу й не пакрыўдзіць беларускае кіраўніцтва: вонкава памежны кантроль, як быццам, уведзены ня будзе. Але фактычна пагадненьне аб мытным хаўрусе расейскім бокам зьмененае. Можна казаць пра тое, што, нягледзячы на адсутнасьць мытных пастоў на мяжы, мытны кантроль у аднабаковым парадку ўведзены расейскім бокам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG