Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 07 красавіка 2000 г.


Мікола Іваноў

Учора Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы прыняла беспрэцэдэнтную пастанову заклікаць Кабінэт Міністраў Рады прыпыніць сяброўства Расеі ў гэтай арганізацыі, калі яна ня спыніць сваю вайну ў Чачні. Рэзалюцыя Асамблеі, аднак, – гэта пакуль што толькі заклік, хаця і вельмі сур'ёзны. Ці будзе ён ажыцьцёўлены, а калі так, дык калі?

Аб тым, што рэзалюцыя Парлямэнцкай Асамблеі – гэта яшчэ толькі заклік, а не канкрэтныя дзеяньні, сьведчыць выступленьне Катэрыны Ойланд, віцэ-старшыні Палітычнага камітэту Прляманцкай Асамблеі, якая падрыхтавала тэкст рэзалюцыі ў справе Расеі. Яна ў прыватнасьці заявіла:

(Ойланд: ) "Гэта пакуль што толькі папярэджаньне расейскаму ўраду ад Рады Эўроы: калі расейскі ўрад неадкладна ня пойдзе на адпаведныя крокі (я падкрэсьліваю: неадкладна), вось тады Кабінэт Міністраў Рады ў адпаведнасьці са Статутам Рады Эўропы павінен хутка пачаць працэдуру выключэньня Расеі з арганізацыі".

Пастанова Парлямэнцкай Асамблеі Рады мае беспрэцэдэнты характар. За усю больш як 50-гадовую гісторыю Рады яшчэ нікога ніколі не выключалі зь яе складу. Праўда ў 1969 годзе Грэцыя ў сувязі з путчам чорных палкоўнікаў на працягу 5 год ня ўдзельнічала ў пасяджэньнях Рады. У сувязі з ваенным пераваротам таксама і турэцкая дэлегацыя ня ўдзельнічала ў пасяджэньнях Рады ад 1981 па 1984 год. Але гэта былі не выключэньні, а часовая забарона удзельнічаць у пасяджэньнях дэмакратычнага форуму. Расею ж хочуць папросту выключыць.

Аднак афіцыйныя працаўнікі Рады Эўропы і заходнія дыпляматы ў Страсбургу лічаць, што малаверагодна, каб гэтая пастанова Парлямэнцкай Асамблеі была рэалізаваная. Ніхто ня хоча ізаляцыі Расеі ў Эўропе. І, ў рэшце рэшт, меркаваньні "realpolitik" павінны перамагчы.

Аб тым, што пастанова парлямэнцкай асамблеі – гэта ўсяго толькі папярэджаньне Расеі, а не разрыў адносінаў зь ёй, сьведчыць і атмасфэра візыту дэлегацыі Эўрапейскага Зьвязу ў Маскву. На чале дэлегацыі стаіць нядаўна прызначаны каардынатар вонкавай палітыкі Зьвязу Гаўер Саляна. Адразу пасьля прыбыцьця ў Маскву Саляна заявіў, што галоўная мэта ягонага візыту – паляпшэньне адносінаў паміж ЭЗ і Масквой. Акрамя Саляны ў склад гэтай высокапастаўленай дэлегацыі ўваходзяць міністры зам. справаў Партугаліі Джаіме Гама (Партугалія цяпер узначальвае ЭЗ) і Францыі – Юбэр Вэндрын, а таксама камісар ЭЗ у справах замежнай палітыкі, былы апошні Ганконгскі губэрнатара Крыс Патэн.

У Маскве як бы супакойваючы расейскае кіраўніцтва, Джайме Гама заявіў: "Я хачу падкрэсьліць, што пастанова, прынятая на парлямэнцкім узроўні, усяго толькі папярэджаньне. Гэта яшчэ не канчатковае рашэньне. А яно можа быць прынятае толькі на міністэрскім узроўні".

Між тым расейскія афіцыйныя асобы востра скрытыкавалі пастанову Парлямэнцкай Асамблеі. Міністар замежным справаў Ігар Іваноў заявіў, шта эўрапейскія парлямэнтары пайшлі на павадку ў чачэнскіх тэрарыстаў, і што некаторыя сябры Парлямэнцкай Асамблеі ўсё яшчэ знаходзяцца ў палоне стэрэатыпаў халоднай вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG