Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 07 красавіка 2000 г.


Алег Жукоўскі, Віцебск

Віцебская абласная Каардынацыйная Рада дэмакратычных партыяў і грамадзкіх аб'яднаньняў зьвярнулася з заявай да пракурора вобласьці сп. М. Шахметава па справе вядомага на Беларусі дэпутата Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня журналіста Валерыя Шчукіна. Адзначаючы шматлікія парушэньні закону падчас затрыманьня карэспандэнта "Народнай волі" і суду над ім, Рада, у праватнасьці, канстатуе, што гэткія дзеяньні падрываюць аўтарытэт віцебскіх праваахоўных ворганаў.

Напрыканцы Віцебская Каардынацыйная Рада (у яе склад уваходзяць прадстаўнікі 12-ці дэмакратычных партыяў і арганізацыяў) "...просіць пракуратуру вобласьці разгледзець... факты парушэньня законаў".

А суполка Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Кастрычніцкага раёна горада Віцебска пад кіраўніцтвам Пётры Сарапені пачала збор подпісаў пад заявай на імя старшыні гарвыканкама Ўладзімера Пелагейкі, кіраўніка УУС аблвыканкама, старшыні абласнога суда с пратэстам супраць гвалтоўных затрыманьняў удзельнікаў акцыі 25-га сакавіка і парушэньняў законаў падчас судовых працэсаў. У заяве патрабуецца пакараць вінаватых, а таксама адвесьці спрыяльныя месцы дзеля гэткіх акцыяў. Пасьля збору подпісаў копіі дакумэнтаў будуць накіраваныя таксама ў Прадстаўніцтва ААН і ў Наглядальную групу АБСЭ у Рэспубліцы Беларусь.

XS
SM
MD
LG