Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 04 красавіка 2000 г.


Вольга Караткевіч

Праваабаронцы СНД аб'ядналіся ў праекце "Перасьлед паводле палітычных і рэлігійных матываў у краінах судружнасьці". Сёньня ў Маскве адбылася прэсавая канфэрэнцыя ініцыятараў. Сустрэча з журналістамі была канкрэтна прысьвечаная ўзаемадачыненьням улады і апазыцыі ў Беларусі, Кыргызстане і Грузіі. Адзін з удзельнікаў, выканаўчы дырэктар Інстытуту правоў чалавека Валянцін Гефтэр, шмат увагі надаў сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Ён у нас на сувязі.

(Гефтэр: ) "Тое, што нашая ўвага зьвернутая ў гэты бок, па-мойму гэта – нармальна. Гэта было б дзіўна, каб не зьвярталася ўвага на тое, што адбываецца ў суседніх, некалі агульных, нашых краінах. Таму дзіўна тут тое, што мы радзей, чым заходнія праваабаронцы зьвяртаем увагу на вастрыню праблемаў, што стаяць у Беларусі.

Нашыя адносіны да гэтага цалкам зразумелыя: мы можам не сыходзіцца ў дэталях з тымі, хто абараняе кожнае дзеяньне апазыцыі ў дачыненьні да ўлады, але паводле вынікаў акцыі 25 сакавіка (я кажу пра арышты і суды) у нас няма ніякіх разыходжаньняў з тымі, хто лічыць гэта правакацыяй і нейкім адмысловым дзеяньнем, накіраваным на патапленьне тых невялікіх магчымасьцяў, якія ёсьць для ўсталяваньня мірнага, спакойнага дыялёгу ў якой заўгодна форме паміж нязгоднымі зь дзейнасьцю Лукашэнкі і ягонай вэртыкалі".

(Карэспандэнт: ) "Валянцін Міхайлавіч, мы маем такі досьвед, паводле якога высокія заходнія чыноўнікі і розныя арганізацыі, а таксама нашы суседзі, прыкладам, польскі Сэйм, канстатуюць парушэньні правоў чалавека, адсутнасьць свабоды слова. А вось у абвешчаным сёньня праекце, якія рэальныя крокі і да каго апэляваць, у сувязі з тым, што сытуацыя ў Беларусі бліжэйшым часам ня зьменіцца?"

(Гефтэр: ) "Перадусім мы апэлюем да расейскай грамадзкай думкі, да расейскіх сродкаў масавай інфармацыі. Мы лічым, што калі колькі гадоў таму, яшчэ ў часы справы Шарамета і на пачатку рэзкага процістаяньня вэртыкалі і апазыцыі, ўвага расейскіх СМІ была да гэтага прыцягнутая, то цяпер яна моцна паслабілася і паводле канюнктурных меркаваньняў і, магчыма, паводле аб'ектыўных. Нашая задача, каб гэта было ўвесь час у полі ўвагі грамадзкай думкі, СМІ, а праз гэта, і ўладаў.

Чаму так здарылася? Напэўна таму, што, па-першае, цяпер Расея сама ў крыху іншым стане чым раней. Чачня і ўсё зьвязанае зь ёй дастаткова пераканаўча пра гэта гаворыць, а па-другое, прагматычныя, кан'юнктурныя гэапалітычныя меркаваньні пераважаюць тыя меркаваньні, якімі, па-мойму мусіць кіравацца нашае грамадзтва у адносінах да таго, што адбываецца ў Беларусі.

Нашая задача паказаць, што гэта наша агульная, ня ў сэнсе адной імпэрыі ці адной саюзнай дзяржавы – для нас гэта другаснае, – а ў сэнсе агульначалавечай, так бы мовіць, праваабарончай прасторы. Таму для нас таксама балюча тое, што адбываецца ў Беларусі, так як і для інашага чалавека зь Беларусі балюча тое, што адбываецца ў Чачні, альбо іншых так званых гарачых кропках".

Гаварыў выканаўчы дырэктар расейскага Інстытуту правоў чалавека Валянцін Гефтэр.

Гутарыла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG