Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 28 сакавіка 2000 г.


Мікола Іваноў

Рэакцыя на падзеі 25 сакавіка ў Менску сябра Эўрапейскага Парлямэнту, сябра трохасабовай парлямэнцкай камісіі, якая нядаўна наведала Беларусь, Ёнга Вірсмы.

(Вірсма: ) "Я асабіста быў вельмі зьдзіўлены тым, што здарылася ў Менску ў мінулыя выхадныя. Тыдзень перад гэтым, пад час Маршу Свабоды –2, не было ніякіх інцыдзентаў. А гэтым разам было столькі праблемаў. Я думаю, што гэта быў тыповы выпадак паліцэйскай жорсткасьці. Я атрымаў інфармацыю, што бальшыня арыштаваных вызваленыя, праўда, я ня ведаю, ці гэта праўда.

Вельмі непакоіць факт, што частка дэманстрантаў была затрыманая па дарозе на дэманстрацыю, а пазьней была жорстка зьбітая і арыштаваная.

Мы са свайго боку будзем працягваць нашыя высілкі ў галіне абароны правоў чалавека і ў галіне спрыяньня дыялёгу паміж апазыцыяй і ўладамі. Мы дзейнічаем у інтарэсах не Лукашэнкі, а ў інтарэсах народу Беларусі. Гэта павольны працэс, але мы былі ў Беларусі, і мы давялі да прэзыдэнта Лукашэнка нашую думку. Мы здолелі арганізаваць хаця б нейкі дыялёг паміж апазыцыяй і ўрадам. Мы і надалей будзем націскаць на беларускі ўрад, каб ён згадзіўся на сапраўдны дыялёг, які будзе датычыць сапраўдных пытаньняў, такіх як выбарчы закон, доступ да сродкаў масавай інфармацыі і вызваленьне палітычных зьняволеных".

(Карэспандэнт: ) "Якія магчымыя далейшыя дзеяньні Эўрапейскага Парлямэнту ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі?"

(Вірсма: ) "Я думаю, што тактыка якую мы выкарыстоўваем, а менавіта аб'яднаньне ўсіх дэмакратычных сілаў вакол мадэлі тройкі, правільная. Пасьля візыту ў Менск мы вырашылі падвоіць нашыя высілкі у гэтым кірунку. Я думаю, што толькі адкрытасьць з нашага боку можа рэальна зьмяніць сытуацыю. Я таксама лічу, што тактыка татальнай ізаляцыі Беларусі не прынясе вынікаў. Ад палітыкі ізаляцыі будуць перш за ўсё пакутваць простыя людзі".

Гутарыў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG