Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 27 сакавіка 2000 г.


Мікола Іваноў

Рэакцыя на разгон і арышты мірных дэманстрантаў у Менску ды іншых гарадох Беларусі намесніка старшыні камісіі замежных справаў літоўскага Сойму Ігнацаса Уждавеніса.

(Уждавеніс: ) "Мы, літоўцы, абсалютна не абыякавыя да таго, што адбываецца ў Беларусі. Беларусь – наш сусед, і да таго ж мы, літоўцы, добра ведаем беларускі народ. Гэта вельмі мірны, сяброўскі народ. Гэта ўнутрана вельмі дэмакрытычны народ. І тое, што робіць у дачыненьні да свайго народу беларускі рэжым, я не магу назваць інакш як генацыд.

Але ўсё роўна, нягледзячы на рэпрэсіі, мы бачым, што беларускі народ змагаецца. Беларускі народ поўны рашучасьці быць незалежным, жыць у дэмакратычнай дзяржаве, жыць у сям'і эўрапейскіх народаў.

Для нас, літоўцаў, рэжым Лукашэнкі нелігетымны. Мы яго не прызнаем і не падтрымліваем кантактаў зь ягонымі прадстаўнікамі. Лукашэнка выразна парушыў канстытуцыю сваёй краіны і ўзурпаваў уладу.

Я мяркую, што моц рэжыму Лукашэнукі заснаваная на падтрымцы Расеі. Нават мяжа зь Літвой ахоўваецца расейскімі сіламі.

Але побач з гэтым негатыўным момантам я бачу і іншы, вельмі пазытыўны. Беларускі народ уздымаецца з каленяў. І раней ці пазней гэты рух супраць рэжыму Лукашэнкі ператворыцца ў такую сілу, што дэмакратыя ў Беларусі пераможа".

Гутарыў

XS
SM
MD
LG