Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 22 сакавіка 2000 г.


Дзяржаўны Дэпартамэнт ЗША выступіў із заявай, у якой асуджаецца прысуд, вынесены Андрэю Клімаву.

У заяве гаворыцца, што абыходжаньне рэжыму з Клімавым ад самага пачатку было пародыяй на суд. Клімаў быў арыштаваны, як нагадваецца ў заяве, у лютым 1998 году і 17 месяцаў утрымліваўся без суду. Ён быў жорстка зьбіты турэмнай аховай 12 сьнежня летась. Толькі пасьля ўмяшаньня Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ і амбасадара ЗША Дэніэла Спэкгарда яму была аказаная неабходная мэдычная дапамога.

Прысуд Клімаву, як і працяг судовага шоў над былым прэм'ер-міністрам Міхаілам Чыгіром, як і забарона ўладамі надалей праводзіць апазыцыйныя дэманстрацыі, паказваюць, што ўлады па-ранейшым адкідаюць дыялёг, і што яны няздольныя забясьпечыць умовы для вольных і справядлівых выбараў, заплянаваных на восень.

Дзяржаўны Дэпартамэнт ЗША яшчэ раз заклікае беларускія ўлады зрабіць сур'ёзныя крокі насустрач сапраўднаму дыялёгу і праявіць большую павагу да фундамэнтальных правоў чалавека. У прыватнасьці, асабліва важна, каб улады выказалі павагу да права грамадзянаў на свабоду сходаў і каб тым самым вясновым маршам апазыцыі не чыніліся перашкоды. Толькі праз такія захады Беларусь можа выйсьці з канстытуцыйнага і палітычнага тупіку і скончыць міжнародную ізаляцыю, у якой апынулася па сваёй волі, гаворыцца ў заяве Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША.

21 сакавіка 2000.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG