Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 17 сакавіка 2000 г.


Пэтэр Уль, сябра Жэнэўскай рабочай групы ААН у справе несправядлівага зьняволеньня, адрэагаваў на прысуд Андрэю Клімаву так:

(Уль: ) "Я толькі што даведаўся пра шасьцігадовы прысуд, вынесены беларускаму актывісту, дэпутату Клімаву. Я вельмі ўзрушаны гэтым. Было зразумела, што ўлады паспрабуюць яго засудзіць, але тое, што яго засудзілі на шэсьць гадоў – вельмі трывожыць.

Мне гэты выпадак прыпамінае – а я кажу з уласных успамінаў – падобныя працэсы, што праходзілі ў Чэхаславаччыне да 1990 году, калі людзей асуджалі за няйснуючыя ці фактычна няйснуючыя парушэньні закону ў галіне гаспадарчага ці маёмаснага права. Былі гэта фабрыкацыі.

Мы павінны пратэставаць супраць такой практыкі, таму што парушаецца ня толькі права тых людзей, якія ўтрымліваюцца ў зьняволеньні, але адбываецца злоўжываньне судовай сыстэмай, што ёсьць яшчэ большае злачынства, таму што суды мусяць быць незалежнымі і мусяць судзіць справядліва".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG