Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 15 сакавіка 2000 г.


Ягор Маёрчык, Менск

Да "Маршу Свабоды–2", прызначанага на 15 сакавіка, засталося блізу тыдня. Ужо больш як месяц грамадзкія месцы Менску абклееныя ўлёткамі й налепкамі із заклікам удзельнічаць у маючых адбыцца мітынгу й шэсьці. Сёньня наш карэспандэнт Ягор Маёрчык спрабаваў даведацца ў мінакоў, ці пойдуць яны на "Марш Свабоды–2" і як яны ўвогуле ставяцца да гэтай акцыі апазыцыі.

Бальшыня апытаных мінакоў яшчэ ня вызначылася наконт удзелу ў маючым адбыцца "Маршы Свабоды–2".

(Голас: ) "Пакуль ня ведаю, ня вызначыўся".

(Голас: ) "Я ня ведаю, як праца будзе…"

(Карэспандэнт: ) "Калі ў вас будзе час, пойдзеце?"

(Голас: ) "Так, буду".

(Карэспандэнт: ) "Чаму?"

(Голас: ) "Як чаму – незалежнасьць Беларусі. Гэта яшчэ і дзень канстытуцыі, таму да месца будуць любыя мерапрыемствы".

(Карэспандэнт: ) "Вы будзеце ўдзельнічаць?"

(Голас: ) "Не"

(Карэспандэнт: ) "Чаму?"

(Голас: ) "Я не палітызаваны. Я ня думаю, што на такіх масавых сустрэчах вырашаюцца такія пытаньні. Я разумею, што гэта павінна быць на тэлебачаньні, у прэсе абмяркоўвацца. Апазыцыя павінна мець да іх достіуп нароўных".

(Голас: ) "Я ня думаў аб гэтым".

(Карэспандэнт: ) "Чаму?"

(Голас: ) "Шмат справаў".

(Голас: ) "Не, ня буду".

(Карэспандэнт: ) "Чаму?"

(Голас: ) "Я ўвогуле такі пасыўны чалавек, я нідзе ня ўдзельнічаю".

(Карэспандэнт: ) "Як вы думаеце, шмат людзей прыйдзе?"

(Голас: ) "Я думаю, няшмат".

(Карэспандэнт: ) "Чаму?"

(Голас: ) "Людзі пасыўныя, у кагосьці справаў шмат, усе занятыя, ня ведаю".

(Голас: ) "Я ўвогуле ня маю ніякай іфармацыі".

Вядома, што самай кансэрватыўнай часткаю беларускага грамадзтва зьяўляюцца пэнсіянэры:

(Голас: ) "Не".

(Карэспандэнт: ) "Чаму?"

(Голас: ) "Я лічу сябе свабоднай. Маршы мне не прынясуць свабоду. Мяне задавальняла лепшая ўлада".

(Карэспандэнт: ) "Савецкая?"

(Голас: ) "Я савецкі чалавек. Я ўсё атрымала ад савецкай улады – і адукацыю, і пэнсію, і жыцьцё было, і кватэра… А цяпер што я магу мець? Нічога".

(Карэспандэнт: ) "На ваш погляд, Мергарвыканкам дасьць дазвол на правядзеньне Маршу Свабоды-2?"

(Голас: ) "Думаю, гэта будзе разумна ня даць. Таму што, колькі праходзілі мітынгі, яны заўсёды праходзілі зь нейкімі скандаламі. Ня ўмее сябе паводзіць моладзь".

(Карэспандэнт: ) "Вы думаеце, на гэты раз Марш Свабоды пройдзе мірна?"

(Голас: ) "Як моладзь будзе настроеная. Толькі не міліцыя. Пры чым міліцыя? Міліцыя нас ахоўвала".

Мае вулічныя суразмоўцы, незалежна ад таго, зьбіраюцца яны на маніфэстацыю ці не, прагназуць, якое рашэньне прыме Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт адносна заяўкі арганізатараў:

(Голас: ) "Па вопыце ранейшых акцыяў відаць, што ўлады насустрач ня йдуць. Чаму? Павінны былі б ісьці. Дыялёг лепш за канфрантацыю. Гэта – рашэньне праблемы".

Пад час першага "Маршу Свабоды" паміж удзельнікамі й праваахоўнымі ворганамі адбыліся жорсткія сутычкі. Жыхары Менску ўпэўненыя, што інцыдэнтаў можна пазьбегнуць, калі абодва бакі ня будуць парушаць законаў…

(Голас: ) "Мне задецца, што праблемы трэба вырашаць неяк мірна. А гэтыя сутычкі і ўсё астатняе. Калі абодва бакі ня будуць парушаць дамоўленасьці, дык, памойму, за згоду…"

(Карэспандэнт: ) "А як вы думаеце, ці будуць сутычкі гэтым разам?"

(Голас: ) "Немагчыма прадказаць. Здаецца, зараз зацішша, апазыцыя паводзіць сябе больш спакойна, ня йдзе на інцыдэнты. Таму не павінны быць інцыдэнты".

(Карэспандэнт: ) "А вы не баіцёся, што пад час маршу будуць сутычкі з супрацоўнікамі праваахоўчых ворганаў?"

(Голас: ) "Калі ўсё будзе ў рамках закону, ніякіх сутычак ня будзе".

(Голас: ) "Вельмі папярэджваю, каб не было ніякіх сутычак, ніякіх разборак".

(Голас: ) "Хацелася б, каб гэта ўсё мірна прайшло. А вось як закончыцца, не бяруся сказаць".

Апытаньне на вуліцах сталіцы правёў

XS
SM
MD
LG