Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 10 сакавіка 2000 г.


Ірына Курапаткіна

Удзел у слуханьнях ў Кангрэсе ЗША беларускага пытаньня ўзяў і кіраўнік рабочай групы ў справах Беларусі Парлямэнцкай Aсамблеі АБСЭ Адрыян Севярын. Пасьля заканчэньня паседжаньня ён адказаў на пытаньні нашае карэспандэнткі ў Вашынгтоне Ірыны Курапаткінай.

Маючы на ўвазе тую вострую крытыку, якая прагучала ў бок афіцыйнага Менску, Ірына Курапаткіна запыталася, ці могуць быць прызнаныя хоць нейкія захады беларускага кіраўніцтва ў якасьці канкрэтных і канструктыўных…

"Нічога новага я сказаць не магу. Ёсьць нашыя стандарты. Капэнгагэнскі дакумэнт. Таму зразумела, што мы хочам, каб Беларусь адпавядала гэтым стандартам. І абавязацельствам, якія ўзяла. Калі адказваць больш дэтальна, то мы чакаем сапраўднага дыялёгу. Мы чакаем сапраўднага падзелу ўладаў. Мы чакаем свабоднага доступу да сродкаў масавай інфармацыі, мы чакаем заканадаўства, якое зьяўляецца дэмакратычным не ў выглядзе твору, а застаецца дэмакратычным у рэалізацыі. Пры сытуацыі, якая склалася ў краіне.

Як я зазначыў у сваім выступленьні, нашыя стандарты ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека – гэта не мэню, зь якога можна выбіраць, а цэльны пакет, які павінен выконвацца цалкам. А не часткамі.

Я думаю, што ключавым словам ёсьць слова супрацоўніцтва і каардынацыя паміж уплывовымі краінамі – ўдзельніцамі АБСЭ.
З парлямэнцкім крылом АБСЭ і рознымі міжнароднымі арганізацыямі, каб мы гучна, у адзін голас здолелі данесьці нашую ідэю: мы ня просім ад Злучаных Штатаў зрабіць нешта адмысловае. Нам трэба каардынаваць нашыя дзеяньні, каб сфармаваць і праводзіць пазытыўную палітыку ў дачыненьні да Беларусі. І ў гэтым кантэксьце мне падаецца, што патрэбны новы падыход. Распрацаваны крок за крокам. Не тэарэтычныя а вызначаныя практычныя крокі.

Расея – краіна, якая мае вельмі спэцыфічныя дачыненьні зь Беларусьсю. Яна не хавае сваёй зацікаўленасьці ў Беларусі, як у стратэгічным партнэры. А Расея ў сваю чаргу, ня толькі суседняя дзяржава, але й рэгіянальны гулец. Таму мы павінныя гутарыць з Расеяй і каардынаваць нашыя дзеяньні. Гэта вельмі важна. І я спадзяюся, што ў нас атрымаецца скаардынаваць нашыя дзеяньні. Гэта павінна быць зроблена дзеля захаваньня бясьпекі і стабільнасьці, а таксама ўсталяваньня прынцыпаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Эўропе.

Шмат што павінна адбыцца. Гэты працэс насычаны падзеямі. Мы чакаем працягу "круглага стала", які адбыўся на мінулым тыдні. Мы зьбіраемся вельмі ўважліва назіраць за ходам акцыяў пратэсту і дэманстрацыямі, прызначанымі на гэтую вясну. Мы чакаем прыняцьця зьменаў у Выбарчы кодэкс, якія мы прапанавалі. І, канешне, мы будзем каардынаваць нашыя дзеяньні ў распрацоўцы ўмоваў і стандартаў, якія вызначаць будучыню нашых дачыненьняў".

З Адрыянам Севярынам гутарыла

XS
SM
MD
LG