Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 08 сакавіка 2000 г.


Вольга Караткевіч, Прага

Званок у Нямеччыну. Мы пытаемся ў Ірыны Быкавай як гэта – быць жонкай Васіля Быкава.

(Быкава: ) "Як быць жонкай Васіля Быкава? Па-рознаму, па-рознаму".

(Карэспандэнт: ) "Што вы любіце разам рабіць?"

(Быкава: ) "Кампутар у нас цяпер ёсьць, і наша занятак – яго засвойваць. Ён новы, нейкая новая мадыфікацыі, і мы па чарзе сядзім ля яго, авалодваем. Гэта – нашая цяпер справа".

(Карэспандэнт: ) "Я гаварыла з жонкай Зянона Пазьняка, і яна гаварыла, што Зянон Станіслававіч вельмі таленавіты ў складаньні букетаў. А Васіль Уладзімеравіч?"

(Быкава: ) "Васіль Уладзімеравіч? Мы зь імі сёньня троху прайшліся, тут крокусы расквітнелі. Ён сарваў кветку і падараваў мне.

А наогул, Васіль заслугоўвае самых добрых словаў. Ён вельмі добры чалавек, складаны, але цудоўны. Ха-ха, ён стаіць побач і кажа, што ён з мухамі ў носе. Гэта ў яго так на вёсцы кажуць".

(Карэспандэнт: ) "А які галоўны падарунак, нейкі традыцыйны?"

(Быкава: ) "Ён сам. Галоўны падарунак – сам Васіль".

Гутарыла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG