Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 06 сакавіка 2000 г.


Зянон Пазьняк

Старшыня БНФ Зянон Пазьняк – той чалавек, які ведаў пра сапраўдную вартасьць Міколы Ермаловіча задоўга да таго, як Беларусь атрымала незалежнасьць. Ён успамінае.

Гэта быў вялікі вучоны і чалавек вялікага духу. Яго можна параўнаць па значэньні для духоўнай гісторыі Беларусі толькі з такімі людзьмі, як Ларыса Геніюш і Лявон Баразна, якога таксама забілі. Я перакананы, што такія людзі, як Мікола Ермаловіч ня гінуць проста так пад коламі аўтамабіля, асабліва пры акупацыйным рэжыме. Я лічу, што гэтым павінна заняцца грамадзкасьць.

Я павінен сказаць, што калі мы ня кінем нашыя пустыя размовы аб талеранцыі, то бандыты, якія забіваюць чачэнцаў і беларусаў, будуць гэта беспакарана рабіць увесь час.

Я вельмі добра ведаў Міколу Ермаловіча, я ведаў, што яго перасьледавала рускае КГБ праз усё яго гераічнае і ахвярнае жыцьцё.
Гэта быў чалавек высокага духа, які, нягледзячы на страшныя ўмовы, страшэнныя пакуты, зрабіў для Беларусі, для беларускай гісторыі як ніхто ў ХХ стагодзьдзі,.

Я толькі хачу перадаць нашым сябрам на Беларусі, каб яны не паддаваліся жаласьці і не паддаваліся аналізу сваіх пачуцьцяў, а каб мужаліся на барацьбу. Бо гэта – не апошняя ахвяра ў нашай барацьбе.
Мы павінны перамагчы.

XS
SM
MD
LG