Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 29 лютага 2000 г.


Альгерд Невяроўскі, Менск

Сёньня ў Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі "Агляд-Кроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 1999 годзе", выдадзеная Праваабарончым цэнтрам "Вясна". Аўтары сабралі падрабязныя зьвесткі пра дыскрымінацыю ўладамі людзей паводле палітычных, эканамічных, нацыянальных, рэлігійных і сэксуальных матываў.

У прэзэнтацыі бяруць удзел вядомыя апазыцыйныя палітыкі й былыя палітвязьні Міхал Чыгір, Мікола Статкевіч, Юры Хадыка, якія сталі героямі гэтае кнігі. Жонкі палітвязьняў Тацяна Клімава й Зоя Кудзінава, дачка Васіля Лявонава Сьвятлана Ўласава, супрацоўнікі шэрагу замежных амбасадаў, а таксама прадстаўнікі грамадзкіх, палітычных і праваабарончых арганізацыяў Беларусі.

Як паведаміў нашаму радыё намесьнік кіраўніка Праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч, аўтары агляду-кронікі ставілі на мэце пазнаёміць беларускую і міжнародную грамадзкасьць з фактамі грубага парушэньня правоў чалавека. На думку спадара Стэфановіча, сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі летась значна пагоршылася.

XS
SM
MD
LG