Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 29 лютага 2000 г.


Мікола Іваноў, Прага

Дэпутат Эўрапейскага Парлямэнту з Галяндыі Ёнг Вірсма, які таксама ўваходзіць у склад дэлегацыі, што накіроўваецца ў Беларусь, даў інтэрвію нашаму карэспандэнту Міколу Іванову па тэлефоне з Брусэлю.

(Карэспандэнт: ) "Сёньня перамоўны працэс паміж уладамі і апазыцыяй у Беларусі ў тупіку. Зь якімі спадзяваньнямі накіроўваецца Вашая дэлегацыя ў Беларусь? Ці Вы здолееце дапамагчы аднавіць дыялёг паміж уладай і апазыцыяй?"

(Вірсма: ) "Мы разумеем усю складанасьць сытуацыі ў Беларусі. І менавіта таму мы стварылі так званую парлямэнтарную тройку. Гэта дэлегацыя Эўрапэйскага Парлямэнту, Асамблеі АБСЭ і Асамблеі Рады Эўропы. І гэта сьведчыць пра тое, наколькі важнае для нас заданьне зьмяніць сытуацыю ў Беларусі".

(Карэспандэнт: ) "Беларускія ўлады нядаўна выразна праігнаравалі думку апазыцыі і прынялі новы выбарчы закон, які далёка не дэмакратычны. Ці здольная Вашая дэлегацыя паўплываць на пазыцыю ўладаў у справе зьмены гэтага закону?"

(Вірсма: ) "Я думаю, што ва ўсёй гэтай гісторыі самы галоўны –палітычны аспэкт. А ён палягае ў тым, што гэты выбарчы закон павінен быць кансультаваны з усімі зацікаўленымі бакамі. Дзеля таго, каб у Беларусі адбыліся свабодныя выбары, павінен быць дасягнуты кансэнсус у справе выбарчага закону. І таму мы паспрабуем пераканаць улады, пераканаць самога прэзыдэнта дасягнуць гэтага кансэнсуса пазьней сёлета і зьмяніць закон".

(Карэспандэнт: ) "Ужо ня першы год розныя эўрапейскія дэлегацыі і інстытуты намагаюцца пераканаць Аляксандра Лукашэнку зьмяніць ягоную пазыцыю, пайсьці на кампраміс зь беларускай апазыцыяй. І пакуль што ніякіх вынікаў гэтыя высілкі не прынесьлі. А што калі і паездка такой прадстаўнічай дэлегацыі будзе безвыніковай? Што тады?"

(Вірсма: ) "Нашая місія ня ставіць сабе заданьне вырашыць усе палітычныя праблемы Беларусі. На Беларусі сёньня крытычная сытуацыя. Пазьней, пасьля заканчэньня місіі, мы паглядзім, чаго мы дасягнулі. І тады вы зможаце зноў пазваніць мне сюды і запытацца пра вынікі візыту. Мы маем намер акрэсьліць нашыя высновы і падсумаваньні. Але рабіць іх цяпер я лічу датэрміновым".

Гутарыў

XS
SM
MD
LG