Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 29 лютага 2000 г.


Максім Лукашэвіч, Прага

1 сакавіка ў Беларусь прыбывае прадстаўнічая дэлегацыя з Эўропы. У яе склад уваходзяць кіраўнік рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Адрыян Севярын, дакладчык у справе Беларусі, кіраўнік Палітычнага Камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Вольфганг Берэндт і сябра Эўрапейскага Парлямэнту Ёнг Вірсма. Напярэдадні гэтага візыту мы зьвярнуліся да ўсіх трох парлямэнтароў з просьбай адказаць на пытаньні беларускай службы Радыё Свабода.
Першым на сувязі Бэрлін, і на нашыя пытаньні адказвае Вольфганг Бэрэндт.

(Карэспандэнт: ) "Спадар Бэрэндт, якія галоўныя мэты візыту ў Менск? Ці згодныя Вы зь меркаваньнем Элізабэт Шродтэр, якая прадстаўляе Эўрапарлямэнт, што гэта ёсьць апошні шанец даць беларускім уладам зразумець, што Эўропа не зацікаўленая ў ізаляцыі Беларусі?"

(Бэрэндт: ) "Так, я цалкам згодны з гэтым выказваньнем. Гэта ёсьць апошні шанец. Мы спадзяемся сустрэцца з прэзыдэнтам і міністрам замежных справаў, і мы хочам даць ясна зразумець беларускаму ўраду, што калі ён ня хоча, каб Беларусь заставалася ў ізаляцыі, ён мусіць пачаць дыялёг з апазыцыяй, ён мусіць прыйсьці да пагадненьня наконт Выбарчага кодэксу, і ён мусіць гарантаваць, што выбары будуць справядлівыя й свабодныя".

(Карэспандэнт: ) "А калі ня ўдасца дамовіцца ў гэтым пытаньні?"

(Бэрэндт: ) "Я усё-ткі спадзяюся на станоўчыя вынікі, бо гэтым разам мы прадстаўляем тры вялікія арганізацыя – Эўрапейскі Зьвяз, Эўрапейскі Парлямэнт і АБСЭ. Так што мы робім вялікія намаганьні, якія дэманстраюць, што мы салідарныя. І спадзяюся, мы чагосьці даб'емся. У адваротным выпадку, сытуацыя можа скончыцца ізаляцыяй Беларусі".

(Карэспандэнт: ) "Як Вы ацэньваеце апошнюю ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі запрасіць апазыцыю да дыялёгу?"

(Бэрэндт: ) "Адна з мэтаў нашай паездкі – атрымаць больш канкрэтную інфармацыю, як ён мае праводзіць гэты дыялёг. А з другога боку, мы хочам спаткацца з апазыцыяй. Нашая галоўная мэта – даць зразумець, што мы настойваем на дыялёгу наконт усяго, што тычыцца выбараў, з удзелам апазыцыі. І вельмі важна, каб АБСЭ ўдзельнічала ў гэтых перамовах".

(Карэспандэнт: ) "Ці правядзеньне парлямэнцкіх выбараў – дастактовая ўмова дэмакратызацыі, калі выбары будуць праводзіцца ў цяперашні "Нацыянальны Сход?"

(Бэрэндт: ) "Не, гэта вельмі важнае пытаньне. Мы мусім ясна падкрэсьліць, што правядзеньне свабодных і справядлівых выбараў ёсьць толькі адной з нашых умоваў. Другая палягае на тым, каб новаабраны парлямэнт меў сапраўдныя паўнамоцтвы. І гэта трэба ўдакладніць перад выбарамі".

Гутарыў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG