Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 28 лютага 2000 г.


Алесь Мікалайчанка, Менск

Вярхоўны Суд Беларусь разгледзеў касацыйную скаргу Ўправы юстыцыі Менскага абласнога выканаўчага камітэту на рашэньне Менскага абласнога суду, паводле якога ўправа павінна была перарэгістраваць Салігорскі клюб выбаршчыкаў. Суд прыняў неспадзяванае ў сёньняшніх беларускіх умовах рашэньне: ён не прыслухаўся да просьбы аблвыканкамаўскіх чыноўнікаў.

Судзьдзі Вярхоўнага Суду Васіль Русаковіч, Леаніда Бакіноўская і Ларыса Філіманіхіна, якія сёньня разглядалі скаргу Ўправы юстыцыі Менскага вабласнога выканаўчага камітэту на рашэньне вабласнога суду ад 20 сьнежня мінулага году, пакінулі вырак у сіле. Такім чынам, існаваньне й дзейнасьць Салігорскага клюбу выбаршчыкаў прызнаныя законнымі.

Як патлумачыў мне кіраўнік клюбу, дзяяч Беларускага незалежнага прафэсійнага саюзу Мікола Дзялендзік, ён рыхтаваўся да горшага варыянту, хаця ў мінулым месяцы ва Ўправе юстыцыі яму было ўручанае пасьведчаньне аб перарэгістрацыі. Проста спадар Дзялендзік лічыў рашэньне вабласнога суду выпадковым. Але адбылася маленькая сэнсацыя: клюб застаўся жыць.

Намесьнік начальніка Ўправы юстыцыі Менскага вабласнога выканаўчага камітэту Міхал Лапцінскі, які на працэсе прадстаўляў інтарэсы сваёй інстанцыі, таксама падобнага выраку ад судзьдзяў Вярхоўнага Суду не чакаў. Адказваючы на мае пытаньні, Міхал Лапцінскі, у прыватнасьці, зазначыў, што клюб ня мае права выказваць меркаваньні ад імя ўсіх выбаршчыкаў адносна пэрсоны кандыдата ў дэпутаты або тлумачыць Выбарчы кодэкс. Праўда, права выстаўляць сваіх прадстаўнікоў дзеля кантролю за ходам выбараў на выбарчых участках ён клюбу не забараняў. Тым ня меней, Міхал Лапцінскі папярэдзіў сяброў гэтай арганізацыі, што будзе прымаць самыя жорсткія захады, ажно да закрыцьця клюбу, калі тыя будуць парушаць заканадаўства.

На маё пытаньне адносна магчымае касацыйнае скаргі пленуму Вярхоўнага Суду ён адказаў, што рабіць гэтага ня будзе: маўляў, наўрад ці пленум пойдзе насустрач Управе юстыцыі, калі раней насустрач не пайшлі дзьве высокія судовыя інстанцыі. Нагадаю, што на барацьбу за права на йснаваньне лідэрам Салігорскага клюбу выбаршчыкаў спатрэбілася роўна паўгады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG