Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 23 лютага 2000 г.


Выйшаў чарговы нумар газэты "Рабочы"…

Галоўны матэрыял нумара: зьмена прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Ад зьмены першых асобаў у дзяржаве людзі абавязкова чакаюць пераменаў. На першай старонцы на гэтую тэму разважае экспэрт газеты "Рабочы" Уладзімер Мацкевіч.

Адразу пасля сыходу ў адстаўку Сяргея Лінга і прызначэньня прэм'ер-міністрам Уладзіміра Ярмошына, рэдакцыя атрымала і яшчэ адзін невялічкі камэнтар – ад Тамары Віньнікавай. Экс-старшыня Нацбанку шмат часу працавала і з былым, і з цяперашнім прэм'ерам, добра іх ведае, акрамя таго можа даць ацэнку "падводных плыняў", якія прыводзяць да пераменаў у вярхох.

Асноўны матэрыял нумара на сацыяльную тэму – "Сёстры міласэрнасьці і іхныя падапечныя". Для шматлікіх адзінокіх старых гэтыя людзі бліжэй, чым сваякі. Лёс адзінокіх людзей, якія знаходзяцца пад апекай сёстраў міласэрнасьці з Чырвонага крыжа, у большасьці падобны. Жыццё, адданае ўжо неіснуючай дзяржаве, пакінула пасьля сябе толькі ўспаміны, граматы ды ўзнагароды, якія ня могуць згладзіць адзіноты…

У кожнай жанчыны бываюць дні, калі ўсё валіцца з рук: пакрыўдзілі на працы ці дома, сьцяной усталі праблемы… Вам дапамогуць, падтрымаюць і абароняць у Беларускай арганізацыі працоўных жанчынаў (БАПЖ). Гэта дабрачынная грамадзкая структура, якая аб'ядноўвае жанчынаў на падставе агульнасьці інтарэсаў. Асноўныя накірункі дзейнасьці: прававая дапамога, дапамога ў працаўладкаваньні і г.д. Матэрыял аб гэтым, а таксама аб спрэчках вакол страйку прадпрыймальнікаў і кансультацыі юрыста – у рубрыцы "Маё права".

Нагадваем, што падпісны індэкс газеты "Рабочы" – 63437. Падпісацца магчыма ў аддзяленьнях сувязі. І, увага! У пяцідзесяці кіёсках Белсаюздруку ў Менску з дастаўкай у любы кіёск сталіцы. Шукайце падпісную аб'яву на кіёсках. А таксама можна падпісацца праз структурныя падразьдзяленні Свабодных прафсаюзаў.

матэрыял падрыхтаваны
рэдакцыяй газэты "Рабочы"

XS
SM
MD
LG