Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 14 лютага 2000 г.


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

У горных раёнах Ічкерыі ідуць баі. У Грозным працягваюць барацьбу чачэнскія незалежнікі, якія на Каране пакляліся не пакідаць межаў сталіцы рэспублікі. Лёс журналіста Андрэя Бабіцкага, як і раней, невядомы. Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джордж Буш сказаў, што Злучаныя Штаты мусілі б спыніць дапамогу Расеі, якая, паводле яго, вядзе разьню бязьвінных жанчын і дзяцей у Ічкерыі…

У горных раёнах Ічкерыі ідуць баі. Ня гледзячы на кепскае надвор'е, расейская авіяцыя толькі ў мінулыя содні зрабіла больш сотні баявых вылетаў. Ракты і бомбы падаюць на Аргунскую і Вэдэнскую цясьніны. У дадатак да паўтаратонных авіяцыйных бомбаў, у раёны баёў кіруецца агнямётны баталён. Мінулае ночы у раёне штабу групоўкі расейскага войска адбыўся бой. Паводле расейскіх ацэнак, сілы чачэнскага супраціву ў гарах налічваюць каля 8 тысячаў чалавек. Прэзыдэнт Ічкерыі Аслан Масхадаў называе лічбу амаль удвая большую – 15 тысячаў.

Што ж да Грознага, то расейскі бок заяўляе, што там яшчэ застаюцца каля 300 чачэнскіх паўстанцаў, у той самы час як кіраўніцтва Ічкерыі цьвердзіць, што іх 1 тысяча і дадае, што гэта тыя людзі, якія на Каране пакляліся не пакідаць сваёй сталіцы.

Як і раней застаецца невядомым лёс карэспандэнта Радыё Свабода Андрэя Бабіцкага. У нядзелю, у часе інтэрв'ю расейскаму тэлеканалу РТР, міністар унутраных справаў Расеі Владзімір Рушайла заявіў, што пастановав пра мену журналіста на палонных было прынятае адным зь ягоных падначаленых і пэрсанальна ён (Рушайла) ставіцца да гэтага нармалёва. Паводле міністра Бабіцкі знаходзіцца на падкантрольнай чачэнскім фармаваньням тэрыторыі. Тым часам прэзыдэнт Ічкерыі Аслан Масхадаў чарговы раз заявіў, што ў вядомых яму палявых камандзёраў Андрэя Бабіцкага няма.

Між тым гіпатэтычны абмен журналіста на веннапалонных выклікаў хвалю асуджэньня з боку усясьветнай грамадзкасьці, таму што падобныя дзеяньні ёсьць парушэньнем Жэнэўскай канвэнцыі, паводле якой журналісты мусяць разглядацца як цывільныя асобы.

Нічога не змагла даведацца пра лёс Бабіцкага і французкая журналістка Ан Ніва, якая працавала ў Ічкерыі.

Між тым, ізноў пачала расьці ўцякацкая плынь з Ічкерыі ў Інгушэцію. У сувязі з гэтым у сыботу былі ізноў адчыненыя два кантрольна-прапускных пункты на чачэнска-інгушскай мяжы. Паводле міністра ўнутраных справаў Інгушэціі Хамзата Гуцерыева, толькі ўв апошнія содні больш як 850 чалавек прыйшлі ў рэспубліку з чачэнскай тэрыторыі. Цяпер агульная колькасьць толькі афіцыйна зарэгістраваных уцекачоў складае 276 тысячаў асобаў.

У нядзелю, у часе выступу на тэлеканале Эн-Бі-Сі, кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джордж Буш сказаў, што Злучаныя Штаты мусілі б спыніць дапамогу Расеі, якая, як ён сказаў, вядзе разьню бязьвінных жанчын і дзяцей у Ічкерыі. Апрача гэтага ён заклікаў Вашынгтон заняць больш жорсткую пазыцыю ў пытаньні дачы Міжнародным Валютным Фондам крэдытаў для Расеі ў сувязі з баявымі дзеяньнямі расейцаў на Паўночным Каўказе.

На пытаньне пра ягоную думку адносна лёсу карэспандэнта Радыё Свабода Андрэя Бабіцкага Буш падкрэсьліў, што гэтая справа ёсьць часткай "агульнага чачэнскага малюнку. Мы мусім падумаць, як дамагчыся вызаваленьня гэтага чалавека, альбо – што тое ж самае – мы мусім націснуць на Маскву," – сказаў Джордж Буш.

Выступ: Пра сытуацыю у Ічкерыі гаварыў Сяржук Сокалаў-Воюш. Паводле апошняй ірнфармацыі агэнства Інтэрфакс, "Каўказ" — адзін з адчыненых расейцамі кантрольна-прапускных пунктаў на чачэнска-інгушскай мяжы паводле загаду кіраўніка расейскага войска ў Ічкерыі гэнэрала Шаманава – зачынены. Як паведаміла міністэрства ўнутраных справаў Інегушэціі, гэта зрорблена, каб недапусьціць пранікненьня на тэрыторыю суседніх рэспублікаў чачэнскіх незалежнікаў.

XS
SM
MD
LG