Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 11 лютага 2000 г.


Ганна Навумовіч, Менск

Алясандар Лукашэнка ў сваёй адміністрацыі сустракаўся з кіраўнікамі прадпрыемстваў, якія атрымліваюць ільготы ад дзяржавы. Лукашэнка, паводле ягоных словаў, ня супраць ільготаў, але з тых, хто імі карыстаецца, паабяцаў "выціснуць усе сокі".

У нарадзе ўдзельнічалі пераважна прадстаўнікі прадпрыемстваў-экспартэраў. Нягледзячы на тое, што менавіта гэтыя прадпрыемствы зарабляюць валюту для краіны, працуюць яны ў вельмі складаных умовах. З-за праблемаў з валютным курсам экспартэры ў шматлікіх выпадках церпяць страты. Да таго ж, значную частку заробленае валюты яны вымушаныя прадаваць дзяржаве за бясцэнак. Дарэчы, значная частка ільготаў для экспартэраў тычыцца менавіта колькасьці валюты на абавязковы продаж дзяржаве.

Лукашэнка выказаў незадаволенасьць тым, што прадпрыемствам дадзена зашмат ільготаў. Паводле ягоных словаў, летась агульная колькасьць ільготаў склала каля 30 трыльёнаў недэнамінаваных рублёў. У выніку страты бюджэту, як паведаміў Лукашэнка, склалі 17 трыльёнаў. Цікава, што гэтыя лічбы не змаглі пракамэнтаваць ані прадстаўнікі ўраду, ані прадстаўнікі Міністэрства эканомікі. Паводле словаў адмыслоўцаў, пра такія сумы гутарка ня йшла. Яны не выключаюць, што супрацоўнікі адміністрацыі Лукашэнкі проста перавялі лічбы з даляраў у беларускія рублі.

Лукашэнка размаўляў з кіраўнікамі прадпрыемстваў вельмі жорстка. Ён паабяцаў, што тыя, хто атрымаў ільготы, вымушаныя будуць вярнуць дзяржаве грошай у паўтары ці ў два разы больш. Ён заявіў: «Я з вас выцісну апошнія сокі за гэтыя грошы». Сокі, сапраўды, будуць апошнія, паколькі багатых прадпрыемстваў у Беларусі ўжо не засталося. Паводле меркаваньня адмыслоўцаў, прадпрыемствам патрэбныя не ільготы, а нармальныя, роўныя для ўсіх ўмовы працы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG