Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 11 лютага 2000 г.


Алена Ціхановіч, Прага

Заява Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ня мае намеру весьці перамовы з апазыцый, хаця і выступае за палітычны дыялёг, пакідае пытаньні ў супрацоўнікаў менскай групы АБСЭ, якая доўгі час прыкладала намаганьні для пачатку перамоўнага працэсу. Сёньня у размове для нашага радыё намесьнік старшыні менскай групы АБСЭ спадар Ганс Пітэр Кляйнэр паведаміў, што прадстаўнітва зьвярнулася па афіцыйныя тлумачэнні да заявы Лукашэнкі. Гаворыць Ганс Пітэр Кляйнэр:

Мы зьвярнуліся у Міністэрства замежных справаў па высьвятленьне, але пакуль не атрымалі адказу. Так што пакуль мы ня маем афіцыйнае вэрсіі, мы ня можам нічога сказаць. Па-другое, Лукашэнка зрабіў яснае адрозьненьне паміж "перамовамі" і "дыялёгам". Ён сказаў "не" перамовам, але "так" – дыялёгу. Так што ня так істотна, як ён гэта называе.

Як мы мяркуем, дзьверы не зачыняюцца. Прэзыдэнт Лукашэнка не зачыняе дзьверы, ён толькі робіць новы падыход, каб яны адчыніліся. Тэкст заявы, як ён выглядае цяпер, пакідае нам месца для манэўру, і мы будзем карыстацца гэтым месцам, пакуль нам будзе дазволена".

(Карэспандэнт: ) "Аднак Аляксандар Лукашэнка таксама заявіў, што ён ня бачыць увогуле партнэраў для дыялёгу, ня бачыць апазыцыі…"

(Кляйнер: ) "Ясна, што гэта не сытуацыя роўных партнэраўы, але сам Лукашэнка на саміце ў Стамбуле пагадзіўся правесьці дыялёг з палітычнай апазыцыяй. І ён гэта зробіць".

Гутарыла

XS
SM
MD
LG