Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 11 лютага 2000 г.


Алена Радкевіч, Прага

(эфір 10 лютага)
Камэнтар да заяваў Лукашэнкі сябры Касультацыйнае Рады палітычных партыяў, намесьніка Старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Анатоля Лябедзькі. Ён меўся браць удзел у перамоўным працэсе на баку апазыцыі.

(Лябедзька: ) "Складана сказаць, ці прагназаваўся такі сцэнар у эўрапейскіх сталіцах, аднак тое, аб чым гаварыла апазыцыя, адбылося на самай справе. І апошнія заявы Лукашэнкі сьведчаць аб тым, што ён ніколі і не зьбіраўся ісьці на перамоўны працэс. Фактычна ён сказаў тое, што місія АБСЭ зьяўляецца пэрсонай нон-грата на Беларусі пасьля таго, як падрыхтаваны выбарчы кодэкс. Фактычна ён пацьвердзіў, што і надалей застаецца прыхільнікам жорсткай лініі.

Я думаю, што пасьля гэтай заявы трэба чакаць, што больш жорсткую пазыцыю зоймуць і прадстаўнікі міжнародных структураў, у першую чаргу, прадстаўнікі эўрапейскіх урадаў, і гэта можа азначаць, што сытуацыя ў Беларусі закансэрвуецца, што ня будзе станоўчых зрухаў у бок перамоваў.

Што датычыць апазыцыі, дык мы ніколі не адчувалі моцнага пацяпленьня палітычнага клімату ў Беларусі, і думаю, што паўплываць на сытуацыю можна толькі тады, калі да палітычнага працэсу будзе прыцягнута як мага больш людзей. У нас ёсьць спадзяваньні на Вясну-2000.

Лукашэнка кажа, што ў апазыцыі няма палітычнае вагі. Гэта не адпавядае рэчаіснасьці. Летась 17 кастрычніка больш за 30 тысяч чалавек пацьвердзілі гэта, выйшаўшы на вуліцу. Калі зараз будзе 50-100 тысяч, дык гэта будзе толькі пацьвярджаць, што Лукашэнка ня мае рацыі. Наадварот, сёньня ўсё больш і больш людзей падтрымоўвае беларускую апазыцыю".

Гутарыла

XS
SM
MD
LG