Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 09 лютага 2000 г.


Сяргей Навумчык, Прага

Сёньня расейскія вайсковыя фармаваньніі бамбуюць Аргунскую і Ведэнскую цясніны, працягваецца і артабстрэл Грознага, які, паводле заяваў Масквы, быў цалкам заняты расейцамі. Наогул, пэрспэктыва хуткай перамогі расейскіх войскаў у Чачні выклікае скепсіс ў шэрагу заходніх аглядальнікаў.

Сёньня амэрыканскі аналітык Рычырд Паддок ў газэце "Los Angeles Times" заўважае, што з захопам Грознага Масква можа заяўляць пра сымбалічную перамогу, якая адаб'ецца на выніках прэзыдэнцкіх выбараў, якія маюць адбыцца ў нступным месяцы. Аднак у рэальнасьці для расейкай арміі падзеньне Грознага азначае пачатак партызанскай вайны, якая можа цягнуцца на працягу гадоў.

Восем тысячаў добра ўзброеных і абвучаных чачэнскіх байцоў адступілі ад Грознага ў Каўкаскія горы, дзе яны атрымаюць магчымасьць перагрупавацца і пачаць нечаканыя напады на пазыцыі фэдэральных сілаў.

"Ужо цяпер можна прадказаць, што партызанская вайна ў Чачні будзе ісьці на працягу вельмі доўгага часу. Да канчатковага вырашэньня канфлікту ў Чачні яшчэ вельмі далёка, " – заяўляе Махмуд Гарэеў, прэзыдэнт расейскай Акадэміі ваенных навукаў.

Выканаўца абавязкаў расейскага прэзыдэнта Ўладзімер Пуцін, чыя папулярнасьць тлумачыцца чачэнскай вайной, адвяргае варыянт палітычнага ўрэгуляваньня канфлікту і адмаўляецца весьці перамовы з любым з паўстанцаў. Замест гэтага, расейскія гэнералы плянуюць стварыць "санітарны кардон" ўздоўж Каўкаскіх гораў. Афіцыйныя расейскія асобы настойваюць на тым, каб зьнішчыць паўстанцаў у горах – хаця гістарычны вопыт сьведчыць, што перамога расейцаў у горнай мясцовасьці – малаверагодная.

Аднак пакуль што Ўладзімер Пуцін робіць аптымістычныя заявы.

"Дэкляраваньне перамогі ў Грозным ўдала супадае із заключным акордам выбарчай кампаніі Пуціна," – лічыць Віктар Крэменюк, намесьнік дырэктара расейскага інстытуту ЗША і Канады.

Аднак пасьля выбараў, адзначаецца ў "Los Angeles Times", вайна будзе цягнуцца доўга. Армія чачэнскіх паўстанцаў абвучаная значна лепш і больш выпрабаваныя, чым расейскія вайсковыя падразьдзяленьні. І яны неааднаразова прадэманстравалі магчымасьць наносіць нечаканыя ўдары ўдары па пазіцыях расейскіх вайскоўцаў ў глыбіні тэрыторыі, якая кантралюецца фэдэраламі

Ваенны аналітык Павел Філгенхаўэр перакананы, што Пцуцін увязаўся ў вайну, у якой ня можа быць пераможцаў.

Нагадаю, што гэта быў пераказ артыкула ў сёняшняй "Los Angeles Times".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG