Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 07 лютага 2000 г.


Вольга Караткевіч, Прага

Ёрг Гайдэр – лідэр ультраправых, чыя Партыя Свабоды цяпер уваходзіць у аўстрыйскі ўрад, у нядзелю заявіў, што этнічныя немцы, выгнаныя з тэрыторыі, дзе была Чэхаславаччына ў канцы 2-й усясьветнай вайны, маюць права на тую ж кампэнсацыю, як і аўстрыйскія габрэі, якіх перасьледвалі нацысты. Гэтая заява наноў узгадвае старую, затоеную крыўду ў нямецкамоўным сьвеце з нагоды факту, што мільёны немцаў былі выгнаныя з уласных дамоў ў выніку падзеньня Гітлера альбо былі зьняволеныя ў былым Савецкім Саюзе і не атрымалі кампэнсацыяў за свае страты і пакуты. Многія аўстрыйцы змагаліся ў гітлераўскім войску, і частка папулярнасьці Гайдэра палягае ў ягонай супярэчнай гатовасьці дапусьціць, што тыя людзі змагаліся адказна і таму заслугоўваюць павагу. Сам факт прыходу ў кабінэт міністраў Аўстрыі прадстаўнікоў гайдаравай Партыі Свабоды, выклікаў негатыўны розгалас у дэмакратычных краінах.

У газэце "New York Times" аглядальнік Роджэр Коўэн ў артыкуле "Справа ідэнтыфікацыі – Аўстрыя кідае Эўропе выклік" уздымае гістарычны аспэкт папулярнасьці правай Партыі Свабоды і яе лідэра Ёрга Гайдэра ў Аўстрыі.

У сутарэньнях Музэю гісторыі ў гэтым задуменным горадзе захоўваецца галава турэцкага галоўнага візіра – Кары Мустафы. Гэта трафей, сувэнір з апошняй аблогі Вены ў 1683 годзе. Але гэтая закансэрваваная галава гаворыць вельмі шмат пра эўрапейскую ідэнтычнасьць, гісторыю Аўстрыі і прыхамаці нацыяналізму, гэта прычыны выбуховага ўварваньня радыкальнаправага Ёрга Гайдэра ў палітыку старога кантынэнту.

Ва эўрапейскім уяўленьні, Вена – напоўненая сымбалізмам. Побач з адзінай музыкай – вальсам – ёсьць больш змрочная рэальнасьць, на якой згуляў Гайдэр. Гэтая рэальнасьць уключае доўгую кампанію хрысьціянскай Вены супраць турэцкіх "няверных", падтрымку, з энтузіязмам, Аўстрыяй Гітлера і гістарычнае скажэньне, што Аўстрыя была першай ахвярай нацысцкай агрэсіі. Усё гэта робіць Эўропу неспакойнай – заўважае Роджэр Коўэн.

Пачатак новага стагодзьдзя знаходзіць Аўстрыю ў ваяўнічым настроі. Апошнія сто гадоў можна было назіраць калектыўны эўрапейскі суіцыд, што аддало кантроль над сьветам Злучаным Штатам. Побач са шматлікімі эўрапейскімі масавымі забойствамі – шэраг вычварных праяваў нацыяналізму ці расісцкай ідэалёгіі, піша Ройджэр Коўэн у "New York Times". Пасьляваенны Эўрапейскі Зьвяз паспрабаваў перагарнуць цёмную старонку. Толькі Бальканы паказалі, што старыя здані так лёгка не сышлі. І цяпер, калі толькі-толькі эўрапейская інтэграцыя набірала абароты, уводзіць эўра, і апошняя вайна, зьвязаная з распадам Югаславіі, здаецца, завершаная, зьяўляецца зыркі Гайдэр зь ягоным поглядам на Гітлера.

Аўстрыя – першая дазваляе заявіць, што гісторыя не абавязкова рухаецца ў адным кірунку. Для Гайдэра вяртаецца турэцкі няверны, але ўжо не на кані, а ў форме эмігрантаў "гасьцей-работнікаў". Недзе мы павінны правесьці лінію – гаворыць Майкл Стэйнэр – галоўны дыплямат у нямецкім консульстве. Але дзе? І як? І як дакладна?

Тым часам Ёрг Гайдэр, паабяцаўшы аўстрыйскаму тэлебачаньню гаварыць памяркоўныя рэчы, прапанаваў парляманту распачаць расьсьледваньне дзейнасьці прэзыдэнта Аўстрыі Клесьціля і старшыні сацыял-дэмакратычнай партыі, былога канцлера Віктара Кліма. Мэтай расьсьледваньня – спраўдзіць, ці здрадзілі дзяржаве гэтыя палітыкі, якія нібыта мабілізавалі замежжа да палітычнага ціску, каб прадстаўнікі гайдаравай партыі не ўвайшлі ў парлямант. Прэзыдэнт Клесьціль катэгарычна абвяргае такія заявы. Рэч у тым, што два дні назад дзьве дацкія газэты напіслаі, шлто Віктар Кліма і Томас Клесьціль прасілі сваіх эўрапейскіх калегаў не дапусьціць уваходу ў аўстрыйскі ўрад Партыі Свабоды Ёрга Гайдэра. На ўвядзеньне санкцыяў супраць Аўстрыі Гайдар прарэагаваў так – цытую – Эўрапейскі зьвяз не ўвёў ніякіх санкцыяў супраць Расеі з нагоды яе брутальных дзеяньняў у Чачні, але калі ў маленькай Аўстрыі нічога надзвычайнага не здарылася, проста мы мелі выбары, Эўразьвяз гаворыць пра санкцыі". Учора ізраільскае міністэрства замежных справаў абвесьціла аб забароне ўезду Гайдэра на тэрыторыю Ізраіля.

Мы ўзгадвалі пра музэй гісторыі ў Вене, дзе захоўваецца галава галоўнага турэцкага візіра. У іншым венскім музэі, ваенны-гістарычным, дэманструецца вопратка габсбургскага крон прынца. У гэтай вопратцы прынц быў у Сараеве, калі яго забілі, што ў сваю чаргу распаліла 1-ю ўсясьветную вайну.Эўропа ня вернецца ў такую багну, але змаганьне за пан-эўрапейскую ідэнтыфікацыю, за магчымасьць дапасававаць хрысьціянста і іслам, – толькі распачалася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG