Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 04 лютага 2000 г.


Віталь Тарас, Прага

"Зразумела, што на Каўказе цяпер будуць імкнуцца да красавіка забіць усіх, каго пасьпеюць, каб потым рапартаваць: усё, вайна скончылася". Такое меркаваньне адносна дзеяньняў фэдэральных сілаў яшчэ 27 студзеня выказаў у інтэрвію карэспандэнту нашага радыё дэпутат расейкай Думы Сяргей Кавалёў у часе сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы ў Страсбургу. Выглядае, што апошнія падзеі ў Чачні – у прыватнасьці, гісторыя са зьнікненьнем журналіста Андрэя Бабіцкага, пацьвярджае найбольш змрочныя прагнозы. Нягледзячы на заяву прадстўніка Крамля Сяргея Ястржэмбскага, што Андрэй Бабіцкі быў перададзены чачэнскаму боку ў абмен на вызваленьне з палону двух расейкіх вайскоўцаў, лёс журналіста застаецца нявысьветленым…

Справа Бабіцкага ўскладніла і без таго нацягнутыя адносіны паміж Вашынтонам і Масквой. Прадстаўнік дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэймс Фоўлі сказаў на брыфінгу ў Вашынгтоне:

(Фоўлі: ) "Калі факты падцьвердзяцца і гэты абмен – я цяпер кажу вельмі гіпатэтычна – давядзе да ягонага вызваленьня і ён будзе ў стане вольна пра сябе заявіць і паведаміць, што ў яго ўсё нармалёва, што яго вызвалілі; і калі ён будзе ў добрым фізычным стане і здольны аднавіць нармалёвае жыцьцё – гэта ўсё пакуль на ўзроўні гіпатэтычным. Пакуль што мы ведаем толькі тое, што перадавалася, і гэтыя паведамленьні – трывожныя".

Раней пасол ЗША ў Маскве ўзьняў пытаньне адносна Андрэя Бабіцкага. Выканаўца абавякаў прэзыдэнта Расеі Ўладзімер Пуцін выказаў асабістае зацікаўленьне ў высьвятленьні справы напярэдадні нядаўнага візыту ў Маскву дзяржаўнага сакратара ЗША Мэдлін Олбрайт.

Памочнік Пуціна Сяргей Ястржэмбскі заявіў, што абмен Бабіцкага адбыўся на шашы паміж паселішчамі Аргун і Шалі, але не ўдакладніў, дзе канакрэтна гэта адбылося. Ён таксама паказаў ліст, падпісаны Бабіцкім, які, нібыта, сьведчыць, што ён згодны з абменам на расейкіх жаўнераў, але невядома, ці паставіў ён свой подпіс дабраахвотна. Вядома, што катаваньні зьняволеных шырока распаўсюджаныя ў расейкіх турмах і так званых фільтрацыйных лягерах для чачэнцаў. Шматлікія выпадкі каваньняў дакумэнтальна зафіксаваныя ў справаздачы праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.

Ні жонка Андрэя Бабіцкага, ні афіцыйныя асобы, ні супрацоўнікі Радыё Свабода дагэтуль не атрымлівалі ад яго ніякіх паведамленьняў.

Вось што заявіў бацька Андрэя Бабіцкага Амар Арыфаў:

(Арыфаў: ) "Я адчуваў вельмі вялікае хваляваньне з той нагоды, што мой сын апынуўся ў такой сытуацыі, якая можа пагражаць ягонай свабодзе і ягонаму жыцьцю. Вельмі шкада. Але справа ў тым, што ён незвычайна сьмелы чалавек. Ён, як іншыя журналісты, не сядзіць там за тры кілямэтры і ня кажа, што вось, маўляў, нават тут чуваць кананада і так далей. Ён ідзе ў самую гарачую кропку і бярэ ўдзел ва ўсіх гарачых падзеях. Гэта ягоны характар. А асабіста я думаю, што калі яго там цяпер мяняюць на трох вайскоўцаў, то гэта таму, што ён папросту хоча ўратаваць іхныя жыцьці".

Прэзыдэнт Радыё Свабода/Свабодная Эўропа Томас Дайн асудзіў рашэньне ўладаў наконт абмену Бабіцкага і выказаў заклапочанасьць ягоным фізычным станам. Прадстаўнікі незалежных сродкаў масавай інфармацыі выказваюцца больш просталінейна: некаторыя нават лічаць, што Бабіцкага няма сярод жывых.

Адным зь першых заклапочанасць лёсам Андрэя Бабіцкага выказаў Расейскі фонд абароны галоснасьці. Вось што сказаў у тэлефоннай размове супрацоўнік фонду абароны галоснасьці Барыс Цімашэнка:

(Цімашэнка: ) "Узьнікае пытаньне: чаму цягам тыдня – ад 15 студзеня – калі Андрэй Бабіцкі апошні раз выйшаў на сувязь – ніхто пра яго нічога не казаў. Але, як толькі прыйшло першае паведамленьне, што Андрэй Бабіцкі патрапіў да міліцыянтаў Гантамірава і пасьля гэтага пасыпаліся запыты – у тым ліку, заява Фонду абароны галоснасьці – вельмі дружна і МУС і ФСБ і міністэрства абароны заявілі, што ніякага дачыненьня да лёсу Бабіцкага яны ня маюць і нічога пра яго ня ведаюць. Потым усё-ткі, пайшла інфармацыя, што ён сапраўды арыштаваны, яму прад'яўленае абвінавачаньне паводле падазрэньня ва ўдзеле ва ўзброеных фармаваньнях. І тады ж Ястржэмбскі заявіў, што Бабіцкі затрыманы праз адсутнасьць у яго акрэдытацыі. Таму фэдэральныя сілы яму нічога не гарантуюць. Гэта першая сур'ёзная заява, якую можна разглядаць і як прыхаваную пагрозу. Затым узьняўся проста шквал супярэчлівай інфармацыі. Спачатку яго, быццым бы, раптам вызваляюць: заўтра чакаем у Маскве; заўтра паведамляюць, што яго, нібыта, абмянялі. А вось сёньня ўжо ёсьць падставы сумнявацца, што абмен адбыўся.

Па-першае, калі журналіст дае ня тую інфармацыю, гэты журналіст лёгка можа быць абвешчаны ворагам – а як інакш расцэньваць той факт, што яго раптам абменьваюць на ваеннапалонных жаўнераў. Значыць ён таксама ваеннапалонны, значыць ён вораг? Гэта прымушае турбавацца ня толькі пра лёс Андрэя Бабіцкага, але й пра лёс свабоды слова ў Расеі".

Кіраўнік цэнтру экстрэмальнай журналістыкі ў Саюзе журналістаў Расеі Алег Панфілаў выказаўся на гэтую тэму яшчэ больш катэгарычна:

(Панфілаў: ) "Апошняе, што вядома ў гэтай справе – гэта тое, што сёньня на некалькіх расейкіх тэлеканалах быў паказаны відэасюжэт, зьняты супрацоўнікамі ФСБ – прчым, я мушу сказаць, што ФСБ катэгарычна адмаўляе свой удзел у справе Бабіцкага – таксама як і іншыя службы, у тым ліку Міністэрства абароны Расеі. Гэтыя відэакадры былі бяз таймэру – гэта значыць, немагчыма вызначыць, калі яны былі запісаныя, і па-другое, акрамя аднаго кадру, на якім выразна відаць Андрэя Бабіцкага – усе іншыя ўдзельнікі гэтага працэсу, нібыта – абмену, былі альбо ў масках, альбо выявы іхных твараў былі невыразнымі.

Сытуацыя ў цэлым зусім зразумелая: новая кіраўніцтва Расеі – каманда выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта Уладзімера Пуціна, паступова адраджае савецкую ідэалёгію – ідэаляёгію таталітарнай дзяржавы. Расейкія журанлісты ў большасцьі ўжо прывучаныя афіцыйнымі ўладамі. Яны нічога ня могуць напісаць аб'ектыўнага пра чачэнскую вайну. Адзіная крыніца інфармацыі для расейкіх грамадзянаў – гэта замежныя сродкі масавай інфармацыі, якія перадаюць гэтую інфармацыю на расейскай мове. І тут вядучае мейсца займае радыёстанцыя Свабода. Гэта адзінае, на мой поргляд, тлумачэньне таго, чаму расейскія спэцслужбы зараз пачалі вайну супраць радыёстанцыі Свабода".

Пасьля паказу згаданага відэафільму, прадстаўнік Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Аляксандар Здановіч заявіў у інтэрвію НТВ, што ФСБ не займалася абменам Бабіцкага на расейкіх вайскоўцаў. На думку журналіста Ню-Ёрк Таймс Майкла Джордана, зараз у Чачні адбываюцца адразу дзьве вайны. У першай зь іх крывавая бітва ідзе паміж расйекімі войскамі й чачэнскімі паўстанцамі. Другая – больш вытанчаная. Бітва адбываецца паміж расейкім вайсковым камандаваньнем і расейкімі мас-мэдыя.

Кожнага дня расейкія журналісты мусяць ваяваць з вайсковай прэсавай службай, якая абмяжоўвае доступ да мейсца падзеяў і патрабуе, каб усе паведамленьні адпавядалі дырэктве з Масквы, што ўсё адбываецца згодна з плянам.

Расейскае тэлебачаньне паспрыяла развароту грамадзкай думкі супраць мінулай вайны ў Чачні. Гэтаксама цяпер тэлебачаньне адлюстроўвае пераважна меркаваньне расейкіх вайскоўцаў, якія разглядаюць яго як сродак узьдзеяньня на грамадзкую думку.

У часе вайны 94 – 96 гадоў журналісты маглі асьвятляць баявыя дзеяньні як з боку расейкіх, гэдак і чачэнскіх сілаў. Аднак практыка выкраданьня людзей, у тым ліку журналістаў, з мэтай выкупу адбіла шмат у каго зь іх ахвоту езьдзіць у Ічкерыю.

Расейскі ўрад пастанавіў, што ўсе рэпарцёры, якія едуць у Чачню, павінныя атрымаць акрэдытацыю, альбо аформіць афіцыйнае камандавАньне – але ня больш як на тры дні. Большасьць ваенных карэспандэнтаў фактычна праводзіць асноўны час на вайсковай базе расейцаў у Маздоку, на тэрыторыі суседняй Інгушэціі. Рухацца па тэрыторыі Ічкерыі можна толькі з эскортам расейскіх вайскоўцаў. Журналісты, якія ігнаруюць гэтыя правілы і выязджаюць на чачэнскі бок па вяртаньні на расейкія пазыцыі затрымліваюцца. Менавіта гэта адбылося з Андрэем Бабіцкім, – піша "New York Times".

XS
SM
MD
LG