Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 04 лютага 2000 г.


Вольга Караткевіч, Прага

(эфір 3 лютага)
Сёньня ў дзяржаўным дэпартамэнце ЗША адбыліся сустрэчы дэлегацыі Вярхоўнага Савету Беларусі на чале з Сямёнам Шарэцкім з намесьнікам дзяржаўнага сакратара ЗША Строўбам Тэлбатам і з кіраўніком аддзелу дэмакратыі, правоў чалавека і працы, памочнікам дзяржаўнага сакратара Гаральдам Коў. Сустрэча з Тэлбатам доўжылася даўжэй заплянаванага часу. Намесьнік дзяржаўанага сакратара выказаў шчырае зацікаўленьне інфармацыяй, прадстаўленай беларускім бокам. У нас на сувязі з Вашынгтону Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Сямён Шарэцкі.

(Карэспандэнт: ) "Спадар Шарэцкі, сустрэча з Тэлбатам – гэта ня самы высокі ўзровень кантактаў з тых, якія ў вас былі апошнім часам. Але ўсё ж, наколькі выніковаю была гэтая сустрэча, пра што бакі інфармавалі адно аднаго?"

(Шарэцкі: ) "Па-першае, я хацеў бы сказаць, што амэрыканскі бок вельмі зацікаўлены тым, што адбываецца сёньня ў Беларусі, і вельмі заклапочаны тым, што адбываецца сёньня ў адносінах паміж Беларусьсю і Расеяй. Амэрыканскі бок пацьвярджае сваю зацікаўленасьць у тым, каб Беларусь заставалася незалежнай, дэмакратычнай, безьядзернай дзяржавай.

Дарэчы, у маёй размове згадвалася тая канфэрэнцыя і тыя абавязальніцтвы, якія бралі на сябе Злучаныя Штаты, Англія і Расея пад час вывазу ядзернай зброі з Беларусі. І ЗША ад гэтага не адмаўляюцца і стаяць зноў на гэтым".

(Карэспандэнт: ) "Я ведаю, што падчас сёньняшніх сустрэчаў абмяркоўвалася роля Арганізацыі Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе ў Беларусі, перамоўны працэс у краіне, які ніяк ня можа распачацца па-сур'ёзнаму. Якая пазыцыя амэрыканскага боку ў гэтым пытаньні?"

(Шарэцкі: ) "Амэрыканцы таксама лічаць, што перамоўны працэс можа даць нейкія вынікі, калі ён будзе канструктыўны. А калі не – вы ж разумееце – гэта толькі дымавая завеса, за якой тыя злачынцы, якія сёньня кіруюць у Беларусі, могуць рабіць сваю справу".

(Карэспандэнт: ) "Я думаю, 25 лютага дзяржаўны дэпартамэнт прадставіць сваю чарговую справаздачы па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі…"

(Шарэцкі: ) "Аб гэтым ішла гаворка, і яны зацікаўленыя ў тым, каб мы далі ім больш аргумэнтаў для справаздачы".

(Карэспандэнт: ) "А якія яшчэ факты, апрача перасьледу і зьнікненьня людзей, вы можаце назваць?"

(Шарэцкі: ) "Яны ўсё ведаюць. Асабліва яны застанавіліся на падзеях вакол дэпутата Клімава, на ягоным зьбіцьці".

(Карэспандэнт: ) "Часам бывае так, што ў дэмакратычных краінах пра Беларусь, пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ведаюць лепш, чым у самой Беларусі. Незалежных сродкаў масавай інфармацыі стаецца ўсё меней і меней. Ці ўздымалася на вашай сустрэчы з Тэлбатам пытаньне адсутнасьці свабоды слова ў Беларусі?"

(Шарэцкі: ) "Пытаньне аб сродках масавай інфармацыі, аб тым уціску з боку прэзыдэнцкіх структураў на СМІ і аб злачынствах у гэтых адносінах на сустрэчы абмяркоўвалася таксама".

Гутарыла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG