Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 02 лютага 2000 г.


Віталь Тарас, Прага

Рэспубліканец Джон Мак-Кэйн заняў першае мейсца на папярэдніх выбарах у барацьбе за пасаду прэзыдэнта ЗША. Мак-Кэйн нечакана апярэдзіў фаварыта рэспубліканскай партыі Джорджа Буша-малодшага. Вось фрагмэнт выступу перад выбаршчыкамі Джона Мак-Кэйна.

(Мак-Кэйн: ) "Сябры! Я магу казаць вам рэчы, якія вы хочаце ад мяне пачуць, альбо не хочаце. Але я заўсёды буду казаць вам праўду."

А вось што сказаў Джордж Буш.

(Буш: ) "Шлях да зьезду рэспубліканцаў і да Белага Дому доўгі. Мне трэба прайсьці праз 50 штатаў, і я маю намер прайсьці гэты шлях і скончыць яго на Пэнсільванія авеню,1600."

У дэмакратаў на першых пазыцыях застаецца пакуль віцэ-прэзыдэнт ЗША Эл Гор. Зь некаторымі вынікамі папярэдніх выбараў паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў знаёмяць

У рамках прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў ЗША адбываюцца папярэднія выбары (так званыя праймерыз). Паводле традыцыі, яны заўсёды распачынаюцца ў невялікім штаце Ню-Гэмпшыр на Паўночным Захадзе ЗША. Усяго будзе 30 праймерыз, у якіх возьмуць удзел выбаршчыкі 50 штатаў. Перамога ў гэтых папярэдніх выбарах гарантуе неабходную колькасьць галасоў у жнівені, на зьездах дэмакратаў і рэспубліканцаў, якія вылучаюць кандыдата ў прэзыдэнты.

Пераканаўчая перамога ў аўторак у Ню-Гэмпшыры губэрнатара Арызоны рэспубліканца Джона Мак-Кэйна і сьціплы посьпех віцэ-прэзыдэнта ЗША дэмакрата Эла Гора сталіся галоўнай інтрыгай у сьпіралі выбарчай кампаніі, якая завершыцца агульнанацыянальнымі выбарамі сёлета ў лістападзе.

Губэрнатар Тэхасу Джордж Буш-малодшы, які надзвычай доўга заставаўся фаварытам рэспубліканцаў, карыстаючыся фінансавай ды арганізацыйнай падтрымкай кіраўніцтва партыі, апынуўся на другім мейсцы.

Паводле папярэдніх зьвестак, Джон Мак-Кэйн набраў 49 адсоткаў галасоў, у той час як Джордж Буш – 31. Стыў Форбс набраў 13, Алан Кейс – 6 і Гэры Баўэр – 1 адсотку галасоў. Такім чынам, тры апошнія кандыдаты ад рэспубліканцаў фактычна выбываюць з барацьбы.
Што тычыць дэмакратаў, дык Эл Гор набраў 52 адсоткі, апярэдзіўшы сэнатара штату Ню-Джэрзі Біла Брэдлі ўсяго на чатыры адсоткі.

Наогул, апытаньні выбаршчыкаў, праведзеныя агенцтвам Асашыэйтыд Прэс і тэлеканаламі, паказваюць, што большасьць зь іх у сукупнасцьі схіляецца да кандыдатаў, якія сёньня процістаяць палітычнаму істэблішмэнту – Мак-Кэйна і былога баскетбаліста Біла Брэдлі.

Паводле апошніх афіцыйных зьвестак, Буш атрымаў на сваю выбарчую кампанію 31 мільён 400 тысячаў даляраў. Мак-Кэйн – 7 мільёнаў 700 тысячаў, зь якіх 6.2 мільёны ён атрымаў у дапамогу зь федэральнага фонду на вядзеньне прэзыдэнцкай кампаніі.

Былы лётчык, удзельнік вайны ў Віетнаме Мак-Кэйн, паводле апытаньняў, апярэдзіў Буша ва ўсіх узроставых групах насельніцтва, незалежна ад узроўню адукуацыі, альбо веравызнаньня выбаршчыкаў. Але ўсе яны вызначаюць самі сябе як вельмі кансэрватыўныя.

Што тычыць кандыдатаў дэмакратычнай партыі, Эл Гор атрымаў 5.7 міьлёнаў даляраў плюс 12.4 мільёнаў у выглядзе дапамогі з федэральнага фонду. Брэдлі – 8 мільёнаў 300 і звыш 11 мільёнаў дапамогі ад ураду.

Наступнае выпрабаваньне чакае каныддатаў-рэспубліканцаў 19 лютага ў штаце Паўднёвая Караліна. У дэмакратаў наступныя праймерыз адбудуцца толькі 7 сакавіка.

XS
SM
MD
LG