Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 01 лютага 2000 г.


Алег Жукоўскі, Віцебск

Гэткіх пустэчаў на віцебскіх кірмашах ня бачылі ўжо некалькі гадоў. Тамтэйшыя прадпрымальнікі актыўна ўлучыліся ў агульнарэспубліканскі страйк…

Гэта ня першая ўв апошні час спроба прыватных бізнэсмэнаў Віцебску вырашыць спрэчкі з уладамі радыкальнымі спосабамі. Не было гандлю ў першыя чатыры дні новага году. Але самі прадпрымальнікі называлі тады свае дзеяньні 2днямі сьвяточнага адпачынку". Не атрымаўся і папераджальны страйк 14 студзеня. Яго не падтрымалі быццам бы найбольш радыкальна настроеныя сябры Свабоднага прафсаюзу. Больш таго, яны абвясьцілі гэтую спробу правакацыяй. Як сказала іхны лідар спадарыня Марына Шаўко: "Акцыя не была яксьлед падрыхтаваная і таму прафсаюз не палічыў магчымым у ёй удзельнічаць".

У сваю чаргу, прафсаюз "Садружнасьць", які ўжо працяглы час вядзе безвыніковыя перамовы з уладамі, нарэшце перайшоў да актыўных формаў барацьбы. Суперніцтва двух уплывовых у асяродзьдзі прадпрымальнікаў прафсаюзаў толькі разладжвае агульныя намаганьні, таму прадстаўнікі прыватнага бізнэсу, якія не асабліва спадзяюцца на гэтыя структуры, абралі свой агульны Каардынацыйны камітэт начале зь вядомым у месьце прадпрымальнікам Васілём Раманенкам і правялі ўсю патрэбную для сёньняшняга страйку працу.

Колькі пратрымаюцца страйкоўцы сказаць цяжка. Гандлёвыя месцы на кірмашах, на ўсялякі выпадак, аплочаныя. Але шмат хто зьехаў на тыдзень і болей за мяжу: хто – у Польшчу, хто – у Турэччыну, хто – у Расею. Ув адрозьненьні ад папярэдніх акцыяў, нікога няма і каля прылаўкаў. І самае галоўнае: не працуюць прадуктовыя кірмашы, на якіх толькі дзе-нідзе пабачыш бабульку з буракамі ці семкамі, ды як напрыклад на крытым кірмашы "Вольга," – гурточак гандлярак зь дзяржаўных крамаў. "Кінулі на амбразуру," – кажуць яны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG