Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 31 студзеня 2000 г.


Віталь Тарас, Прага

Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Расеі Ўладзімер Пуцін разглядаецца як яўны фаварыт на прэзыдэнцкіх выбарах 26 сакавіка, хоць ягоны рэйтынг апошнім часам пачаў крыху зьніжацца. Між тым, да апошняга часу кар'ера Пуціна была схваная ад пабочных назіральнкаў. Да самага прызначэньня Пуціна прэм'ер-міністрам паводле ўказу Ельцына, ён ніколі ня быў публічнай асобай. 17 год ён быў функцыянэрам сярэдняга ўзроўню ў выведцы КГБ, дзе даслужыўся толькі да рангу падпалкоўніка. Некаторым найменш вядомым эпізодам біяграфіі галоўнага кандыдата на прэзыдэнцкую пасаду прысьвечаны артыкул у "Washington Post" пад назвай: "Пуцін выходзіць зь ценю".

На Ангелікештрасэ 4, у шэрай віле, якая прытулілася на схіле Эльбы ў нямецкім горадзе Дрэздэне, малады маёр КГБ Уладзімер Пуцін у 1980-м годзе правёў шэсьць месяцаў, займаючыя вэрбоўкай агентаў.
Пуцін выдаваў сябе за жыхара Ўсходняй Нямеччыны ў камандзіроўцы і – ў залежнасьці ад "легенды" – прадстаўляўся навукоўцам, журналістам альбо інжынэрам.

Камандзіроўкі былі неабходныя, каб падтрымліваць сувязь з іншымі агентамі, што перабывалі на Захадзе на сталай падставе.
Паводле спэцыялістаў выведкі ФРГ, задачай Пуціна было выведаць навейшыя заходнія тэхналёгіі альбо вайсковыя сакрэты НАТО.
Дакумэнты, якія сталі вядомыя нядаўна, сьведчаць, што Пуцін шукаў агентаў, каб навучыць іх радыёсувязі. Аднак якім мэтам павінная была служыць гэтая радыёсувязь, ня ясна.

Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Расеі Ўладзімер Пуцін абараняе службу выведкі савецкай эпохі. Нядаўна, на сустрэчы з расейкімі пісьменьнікамі Пуцін выказаўся ў апраўданьне іх ролі ў сталінскіх брутальных чыстках, сказаўшы, што ён быў бы "няшчырым", калі б стаў нападаць на органы выведкі, у якіх працаваў гэтак шмат гадоў.
У патрыятычным парыве, Пуцін аднойчы сказаў, што ня змог бы чытаць кнігу перабежніка, паколькі ніколі не чытаў кнігаў людзей, якія здрадзілі радзіме.

Пазьней, у якасьці памочніка мэра Санкт-Пецярбургу Антолія Сабчака ён таксама заставаўся ў ценю.

Пуцін стаў непасрэдным сьведкам імгненнага сканэньня халоднай вайны. Перабываючы, так бы мовіць, на лініі фронту ва Ўсходняй Нямеччыне, ён убачыў, як цэнтралізаваная эканоміка Ўсходу развалілася.

У Санкт-Пецярбургу Пуцін удзельнічаў у першых пераўтварэньнях ў Расеі на яе цяжкім шляху да рынкавай эканомікі й дэмакратыі.
Невядома, што менавіта Пуцін засвоіў са свайго мінулага.

Дагэтуль ён з сумненем выказваўся аб тым, што няма альтэранатывы рынкавай дэмакратыі і неахвотна прызнаваў эканамічную слабасьць Расеі. Аднак ён з энтузыязмам выказваўся наконт узмацненьня ролі дзяржавы. Ён сказаў, што расейская эканоміка была крыміналізаваная, але даў зразумець, што ён можа адолець моц алігархаў, якія ёй кіруюць. Пуцін даваў клятвы, што ніколі ня вернецца да таталітарызму, аднак ён ніколі не дэманстраваў майстэрства ў рамках толькі што створанай у Расеі палітычнай сыстэмы – у прыватнасьці – у выбарчай стратэгіі.

Уладзімер Пуцін нарадзіўся ў Ленінградзе ў 1952-м годзе, за год да сьмерці Сталіна. Пуцін быў адзіным сынам у сям'і заводзкага майстра. У 1970-м ён паступіў у Ленінградзкі універсітэт на юрыдычны факультэт.

Валеры Мусін, які ў той час выкладаў на факультэце, кажа, што факультэт быў школай падрыхтоўкі для афіцэраў КГБ, міліцыі й чынавенства.

Пуцін пазьней прызнаўся, што КГБ завербаваў яго ячшэ да заканчэньня ўніверсытэту ў 1975-м. Паводле словаў Пуціна, ён сам хацеў гэтага й зрабіў свой выбар, кіруючыся высокімі матывамі служэньня грамадзтву. Пасьля некалькіх гадоў службы ў Ленінградзе, якая палягала ў сачэньні за замежнікамі, на пачатку
80-га Пуцін быў накіраваны ў Маскву, у элітны інстытут падрыхтоўкі выведчыкаў, пасьля скачэньня якога атрымаў заданьне ва Ўсходняй Нямеччыне.

Калі ён прыбыў у Дрэздэн, яму было 32 гады. Германская Дэмакратычная Рэспубліка ў той час была базай для савецкіх войскаў у складзе 380 тысячаў чалавек, а таксама для танкаў, самалётаў і ядзерных ракетаў сярэдняй далёкасьці палёту. Усходні Бэрлін быў цэнтрам Халоднай вайны. Штаб кватэрай для некалькіх тысяч афіцэраў КГБ служыў Карлхорст каля Бэрліну. Савецкая вайсковая выведка таксама месьцілася ў Нямеччыне. Аднак, галоўныя сакрэтныя апэрацыі праводзіла Ўсходненямецкая сакрэтная паліцыя – Штазі, агенты якой сачылі за сотнямі тысяч грамадзянаў і мелі для свайго ўжытку мільёны дакумэнтаў і файлаў у кампутарах. Агэнтурная сетка Штазі была даступная для выкарыстаньня КГБ, а ейныя агентурныя матэрыялы адпраўляліся непасрэдна ў Маскву.

Ужо згаданая віла нумар 4 на Ангелікаштрасэ ў Дэрэздэне была штаб-кватэрай Штазі.

Ёсьць вельмі мала зьвестак адносна спэцыфічнага заданьня Пуціна ў Дрэздэне. Аднак, некаторыя дакумэнты гавораць, што ягоная праца была зьвязаная з дэрэздэнскім "Рабатронам" – буйнейшым ў сацыялістычным блёку прадпрыемствам, дзе вырабляліся кампутары, а таксама распрацоўваліся мікрачыпы ў дасьледчыцкім цэнтры.

У задачы маёра КГБ Пуціна, верагодна, уваходзіла знайсьці шляхі доступу да перадавых заходніх тэхналёгіяў. Пад выглядам інжынэру "Рабатрону", Пуцін мог выяжджаць на Захад, альбо вэрбаваць супрацоўнікаў заходніх электронных кампаніяў кшталту "Сіменс", альбо Ай-Бі-ЭМ, якія прыязджалі ў ГДР.

Штазі рыхтавала фальшывыя пашпарты ды іншыя дакумэнты для савецкіх калегаў, дапамагала ў стварэньні адпаведнай легенды. Менавіта з гэтай прычыны дзясяткі тысяч чалавек былі пазначаныя ў сакрэтных дакумэнтах Штазі як асобы, якія могуць уяўляць цікавасць для КГБ.

Пуцін таксама зьвяртаўся да Штазі па дапамогу, напрыклад, ва ўсталяваньні тэлефонаў, у пошуку кватэраў. Знаўцы выведкі і палітычыныя аналітыкі сьцьвярджаюць, што Пуцін мог мець заданьне ўсталяваць кантакты з тымі асобамі ў ГДР, якія сымпатызавалі Міхаілу Гарбачову – такімі, як, напрыклад, дрэздэнскі лідэр Сацылістычнай партыі Нямеччыны Ганс Модраў, які адыграў важную ролю ў распадзе рэжыму Хонэкера.
Праца Пуціна была адзначаная нямецкай сакрэтнай службай у 1987 годзе адмысловым бронзавым мэдалём. Застаецца няясным – за якія заслугі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG