Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 31 студзеня 2000 г.


Уладзімер Глод, Менск

"Беларусь здольная правесьці сёлета свабодныя і справядлівыя выбары у парлямэнт", – заявіў 31 студзеня пад час сваёй прэсавай канфэрэнцыі першы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў.

Высокапастаўлены дыплямат сыходзіць з таго, што Выбарчы кодэкс, прыняты нядаўна "Палатаю прадстаўнікоў", нібыта адпавядае неабходным патрабаваньням.

Спадар Мартынаў абвінаваціў апазыцыю ў тым, што яна нібыта адмовілася сесьці за стол перамоваў. Разым з тым, паводле словаў Мартынава, пажаданьні апазыцыі, якія перадаваліся праз супрацоўнікаў АБСЭ Ганса-Георга Віка і Адрыяна Севярына, пэўным чынам улічаны.

Першы намесьнік міністра паведаміў, што колькасьць супрацоўнікаў амбасады Беларусі ў Польшчы павялічваецца ў паўтары разы. Але гэта аніякім чынам не зьвязана з шпіёнскім скандалам паміж Масквою і Варшаваю. Паводле словаў спадара Мартынава, рашэньне пра пашырэньне амбасады было прынятае яшчэ летась. Ён запэўніў, што шпіёнскі скандал не паўплывае на стасункі Беларусі як з Расеяй, гэтак і з Польшчаю.

XS
SM
MD
LG