Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 28 студзеня 2000 г.


Алена Ціхановіч, Прага

"Беларусы лічаць найбліжэйшай краінай Чэхію" – пад такім загалоўкам зьмясьціла сёньня артыкул уплывовая чэская газэта "Lidove noviny". Газэта прагназуе, што ў бліжэйшы час палітычныя ўцекачы зь Беларусі накіруюцца менавіта ў Чэхію. Алена Ціхановіч сёньня сустрэлася з аўтарам гэтага артыкула, чэскім журналістам Марцінам Ванекам.

Марцін Ванек быў у Беларусі тройчы. Ён быў сьведкам падзеяў 17 кастрычніка ў Менску. Яго артыкул суправаджае вялікі здымак – аднаго з удзельнікаў Маршу Свабоды павалілі проста на трамвайныя рэйкі пяцёра амонаўцаў з дубінкамі. Паводле зьвестак журналіста, на мінулым тыдні пра палітычны прытулак у Чэхіі папрасіў адзін са студэнтаў, якога ўлады за ўдзел у акцыі спрабавалі прыцягнуць да суду двойчы.

Марцін Ванек цытуе прадстаўнікоў беларускай апазыцыі – Вінцука Вячорку, Зьміцера Бандарэнку, Алеся Бяляцкага, якія асаблівыя надзеі ўскладаюць на супрацоўніцтва з Чэскай Рэспублікай. Мы ня хочам на Ўсход, мы належым Захаду, там нашыя карані – сэнс гэтых словаў.

Аўтара сёньняшняй публікацыі я спытала пра тое, чаму, насуперак геаграфіі ці афіцыйным захадам Менску ён таксама лічыць, што Чэхія – найблэжэйшая беларусам краіна?

(Ванек: ) "Я думаю, гэта таму, што як з Польшчай, як з Літвой, так і з Расеяй беларусы мелі пэўныя гістарычныя спрэчкі, якія яшчэ не вырашаныя да сёньня. А з чэхамі яны такіх праблем ня маюць. Не ляжыць паміж намі ніякага гістарычнага канфлікту".

(Карэспандэнт: ) "Вы адзін з тых нешматлікіх замежных журналістаў, хто пра беларускую сытуацыю піша паводле ўласных уражаньняў. Згадаю, што Марш Свабоды вы назіралі на ўласныя вочы, а пазьней, у судзе, выступалі як сьведка з боку дэманстрантаў. Якія ў вас ўражаньні пра тыя судоваы працэсы?"

(Ванек: ) "Беларускі суд – гэта асобны разьдзел. Беларускі суд ня мае нічога агульнага з дэмакратычным судом. Быў сьведкам таго, як розьніліся паказаньні двух супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў. Між тым, на падставе гэтых паказаньняў чалавек быў арыштаваны. Гэта там звычайная рэч.

Яшчэ больш шакавала мяне абыходжаньне з тымі затрыманымі перад судом. На некаторых былі яўныя сьляды зьбіцьця. Ужывалася такая практыка, што затрыманыя на працягу дзесяці ці больш гадзінаў ня мелі права атрымаць ваду, ежу ці ісьці ў прыбіральню. Гэта – клясічны прыклад катаваньняў. Тыя людзі ня мелі права і патэлефанаваць сваім родным, што, я думаю, гарантуюць і беларускія законы".

(Карэспандэнт: ) "Чаму, на вашую думку, чэскія палітыкі дзяржаўнага ўзроўню амаль не рэагуюць на беларускую сітуацыю?"

(Ванек: ) "Тут адна агульная праблема. Ня толькі Чэская Рэспубліка, але і ўвесь сьвет забыўся на існаваньне Беларусі. Гэта краіна, якая вельмі цесна зьвязана з Расеяй ва ўсіх накірунках – гістарычна, эканамічна, а зараз, дзякуючы Лукашэнку, і палітычна. Нават і назву Беларусь часам перакладаюць як Белая Расея. Людзі думаюць, што гэта частка Расеі, хаця гэта не так. Я гавару пра Беларусь як пра забытую Богам зямлю, таму што кожны ведае, што адбываецца ў Косаве, ці, скажам, у Паўночнай Карэі, а тая Беларусь як бы выпадае.

На Беларусь забываюцца ня толькі чэскія палітыкі. Але згадаю, што дзякуючы фундацыі "Чалавек ў бядзе" удалося рэалізаваць некалькі праектаў. Беларусь наведалі тры дэпутаты чэскага парлямэнту, пазнаёміліся з той сытуацыяй. І зацікаўленасьць тут, як з боку мас-медыя, так і з боку грамадзкасьці расьце. І я мяркую, што чэская дзяржава, якая зьведала часы дыктатуры, хаця вядома, і не такой, якую перажывала Беларусь дзесяцігодзьдзямі, мае маральныя абавязкі ў дачыненьнях да краінаў, якія перажываюць дыктатуру зараз.

Я думаю, што хто іншы, як не нашы людзі, якія пазналілі дыктатуру на ўласнай скуры, мелі б разумець людзей пад дыктатурай? Ня можам чакаць ад Захаду, ад Францыі, Англіі ці Злучаных Штатаў, што будуць разумець , што адбываецца пры дыктатуры. Яны ў гэтым ніколі не жылі. Яны гэта не разумеюць".

І апошняе. Ад калегаў Марціна Ванека мне стала вядома, што наступны яго маршрут ляжыць у Чачню. На гэты раз – гэтая праца не журналісцкая. Вось што Марцін Ванек сказаў пра сваю місію:

(Ванек: ) "Я туды еду як прадстаўнік гуманітарнай місіі, якраз ад той жа фундацыі "Чалавек у бядзе". Будзем там разьмяркоўваць гуманітарную дапамогу – і ня толькі ў вялікіў лягерох – таму што гэта робяць іншыя арганізацыі, але, галоўным чынам, хочам езьдзіць або ў незарэгістраваныя афіцыйна лягеры, або проста да людзей паблізу Грознага, а калі атрымаецца, то і ў самім Грозным".

Гутарыла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG