Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 28 студзеня 2000 г.


Вольга Караткевіч, Прага

(эфір 27 студзеня)
Былы старшыня аграпрамысловага аб'яднаньня Расьвет Васіль Старавойтаў у суправаджэньні сваёй жонкі Валянціны паехаў у Літоўскую Рэспубліку для комплекснага мэдычнага абсьледаваньня, а пры неабходнасьці і апэрацыі ў адной з клінік гэтай краіны.

Гэта стала магчыма дзякуючы дапамозе кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску. 75 гадовы Васіль Старавойтаў пакутуе на шэраг сур'ёзных захворваньняў. Яшчэ напярэдадні арышту, у лістападзе 1997 году, ён перанес інсульт, яму была зробленая рэзэкцыя страўніка. У сьледчым ізалятары ў Старавойтава абвастрыўся хранічны бранхіт і іншыя хваробы.

Дарэчы, у размове з карэспандэнтам кампаніі БелаПАН, дачка Старавойтава Тацяна Жэлабаева паведаміла, што апошнім часам шматлікія жыхары Мышкавічаў і іншых вёсак, якія ўваходзяць у калгас "Расьсьвет", наведвалі свайго былога кіраўніка, выказвалі шкадаваньні, што ён цяпер не кіруе гаспадаркай. Прычым многія вяскоўцы, як сьцьвярджае дачка Старавойтава, выказваюць гэта адкрыта, а некаторыя са сьведкаў у крымінальнай справе супраць Старавойтава прасілі прабачэньня ў апошняга і гаварылі, што давалі паказаньні пад прымусам.

На зьмененыя настроі вяскоўцаў з Расьвету ўплывае эканамічная сытуацыя ў гаспадарцы. Часам у кватэрах вайскоўцаў тэмпэратура ў марозныя дні не перавышае 12-ці градусаў.

XS
SM
MD
LG