Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 27 студзеня 2000 г.


Віталь Тарас, Прага

27 студзеня адзначаецца як дзень Галакосту – масавага зьнішчэньня гэбраяў нацыстамі ў часе другой усясьветнай вайны. Ахвярамі Галакосту сталі 6 мільёнаў чалавек. Тэме Галакосту й генацыду ва ўсіх ягоных праявах прысьвечаная міжнародная канферэнцыя ў Стакгольме, якая распачалася ўчора.

Пра актуальнасць гэтай тэмы сьведчыць і войстрая рэакцыя ў Эўропе, у прыватнасьці, у Нямеччыне, на магчымасьць прыходу ва ўладныя структуры Аўстрыі скрайне правай партыі Хайдэра.

Вось што сказаў з гэтай нагоды ў інтэрвію нямецкаму тэлеканалу НТВ у сераду дэпутат Эўрапарлямэнту, сябра Хрысьціянска-Дэмакратычнага саюзу Хартмут Насаўэр.

(Насаўэр: ) "Аўстрыйцам ня трэбна, каб немцы казалі ім, што рабіць. Мы павінныя прызнаць, што аўстрыйцы могуць вырашаць свае праблемы самі. Мы таксама павінныя прызнаць той факт, што аўстрыйцы зрабілі своеасаблівы выбар, у выніку якога Сацыялісты занялі 65 мейсцаў у парлямэнце, а Народная партыя і Партыя свабоды – 52 мейсцы кожная. Канцлер Кліма двойчы праводзіў перамовы з мэтай сфармаваць урад. Цяпер там зьявілася стабільная бальшыня, і гэта трэба спрабаваць выкарыстаць."

Аднак, палітыкі ў Ізраілі й шэрагу іншых краінаў выказваюць трывогу ў сувязі з сытуацыяй у Аўстрыі.

Палітыкі ў Вэне ў застанаўленьні. Як апісаць Хайдэра? Як прыхільніка далейшага разьвіцьця дэмакратыі ў Аўстрыі? Ці як беспрынцыпнага чалавека, які гатовы заняць якую заўгодна палітычыную пазыцыю, калі яна можа прывесьці яго да ўлады? Праўда ў тым, што выбух прыхільнасьці да аўтарытарызму з выразна карычневым адценьнем былога кшталту ня ўспрымаўся большасьцю аўстрыйскага грамадзтва ўсур'ёз, як трагедыя, за якую трэба несьці поўную адказнасць. Так пісала ў сераду нямецкая газэта "Sueddeutche zeitung".

Сацыял-дэмакратычная партыя і народная партыя, якія ў сапраўднасьці ніколі не ўспрымалі Партыю свабоды як палітычнага ворага, верагодна, інстынктыўна адчулі, што яна ім патрэбная. З пэўнага гледзішча, партыя Хайдэра проста незаменная. Яна можа прымусіць іх зьямяніць імідж, зрабіцца больш агрэсыўнымі й бескампраміснымі ў адстойваньні сваіх прынцыпаў, – лічыць "Sueddeutche zeitung".

Малаверагодна, каб Ёрг Хайдэр стаў канцлерам, піша ў сёньняшнім нумары "New York Times". Ён узначальвае ўрад зямлі Карынтыя на поўдні Аўстрыі і, акрамя таго, застаецца галоўным стратэгам Партыі Свабода, якой ён кіруе цьвёрдай рукой.

Міністар замежных справаў Ізраілю Леві, зважаючы на перамовы з Партыяй Свабоды адносна фармаваньня ўраду бальшыні зь ейным удзелам, заявіў, што ягоная краіна можа перагледзець афіцыйныя адносіны з Аўстрыяй. У мінулым Ізраіль абяцаў разарваць зь ёй дыпляматычныя стасункі, калі Хайдэр узначаліць урадавую кааліцыю.

Прадстаўнік ураду ФРГ выказаўся больш асьцярожна ў адносінах да гэтай маленькай суседняй краіны, якую Нямеччына анэксавала ў часе 2-й Усясьветнай вайны. Ён канстатаваў толькі, што заклапочанасьць сытацыяй выказваецца як унутры так і па-за межамі Аўстрыі.

У камэнтары Міністэрства замежных справаў Францыі гаворыцца, што Аўстрыя з Хайдэрам ва ўрадзе паставіць сама сябе ў пазыцыю, якая выклікае абурэньне. Прадстаўнік МЗС прывёў словы міністра Юбера Ведрына, які назваў выкарыстаньне страху перад надуманай пагрозай (з Усходу) у папулісцкіх мэтах "гнюсным."

Прэм'ер-міністар Швэцыі Горан Пэрсан сказаў, што разьвіцьцё падзеяў у Аўстрыі не адпавядае прыныцпам палітыкі, якую праводзіць Эўрапейскі Зьвяз.

Прэмьер-міністар Чэскай Рэспублікі Мілаш Зэман параўнаў Хайдэра зь іншымі лідэрамі праварадыкальных партыяў Эўропы – такімі як Сыльвіё Берлусконі ў Італіі, Жан-Мары Ле Пэн у Францыі, Владзімер Мечыяр у Славаччыне і Владзімір Жырыноўскі ў Расеі . Reuters прыводзіць ягоныя словы, што ўсе яны нясуць пагрозу для дэмакратыі.

Гэбрайскія абшчыны, прафсаюзныя й студэнцкія аб'яднаньні Эўропы таксама выказаліся адмоўна наконт партыі Хайдэра.
Яшчэ ў 1986 годзе лідэры краінаў Захаду асудзілі абраньне былога Гэнеральнага сакратара ААН Курта Вальдхайма на пасаду прэзыдэнта Аўстрыі пасьля таго, як выявілася ягоная датычнасць да нацысцкіх злачынстваў у часе 2-й Усясьветнай вайны.
Аднак, зараз Аўстрыя ўжо ня ёсьць маленькай нэўтральнай дзяржавай. Яна ўваходзіць у Эўрапейскі Зьвяз, а таксама старшынюе ў Арганізацыі Бясьпекі й Супрацоўніцтва ў Эўропе, якая адыгрывае важную ролю ў пабудове дэмакратыі ў былых югаслаўскіх рэспубліках і рэспубліках былога савецкага блёку.

Хайдэр папрасіў прабачэньня за свае выказваньні ў лістападзе мінулага году за тое, што ён закрануў пачуцьці пацярпелых ад нацызму. Ён сказаў таксама, што нацызм ня ёсьць часткай ягонага палітычнага багажу, у які ўваходзяць, паводле ягоных словаў, талеранцыя й гуманізм.

Петэр Зіхроўскі, гэбрайскі лідэр, які належыць да партыі Хайдэра, назваў ягоныя выказваньні аб ветэранах СС парай дурнаватых заўвагаў, якія цяпер увесь час згадваюць. У часе нядаўняй паездкі ў ЗША, дзе Хайдэр са сваімі дочкамі наведаў музэй Галакасту, ён назваў сябе сапраўдным дэмакратам. Ягоныя бацькі, праўда, захапляліся Гітлерам, але ж многія з пасьлеваенага пакаленьня засталіся на тых самых пазыцыях.

Цікава, што ў часе выбрчай кампаніі той самы Хайдэр выступаў за татальную забарону іміграцыі й выкарыстоўваў выразы кштату "засільле замежнікаў", якія нагадваюць лексыку, што выкарыстоўвалася ў Трэцім рэйху – піша "New York Times".

У сераду ў Стакгольме, дзе распачалася канфэрэнцыя на тэму Галакасту, ізраільскі прэм'ер Эхуд Барак, паводле агентва Reuters, заявіў, што "для ўсіх гэбраяў у сьвеце прыход да ўлады правых экстрэмістаў у Аўстрыі ёсmць вельмі трывожным сігналам".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG